Дзяўчына памерла, атруціўшыся бледнай паганкай

|

У Гродзенскай бальніцы хуткай дапамогі да апошняга змагаліся за жыццё 21-гадовай гарадзенкі.

Мастак Алесь Пушкін трымаў галадоўку і маляваў усе 10 сутак арышту

|

Алесь Пушкін выйшаў на волю з пастарунку ў Смаргоні 3 кастрычніка. Яго сустрэлі 10 чалавек знаёмых і сяброў  з кветкамі і песьнямі. 

Прыватны інвестар пабудуе ветракі ў Смаргонскім раёне

|

Дзве ветраўстаноўкі павінны з’явіцца  блізу Крэва і населенага пункта Папялевічы.

На 30% даражэе мяса

|

Максімальныя адпускныя кошты на свініну і ялавічыну Міністэрства эканомікі павышае з 4 кастрычніка.

Рух транспарта на прывакзальнай плошчы закрыецца на 3 дні

|

Участак вуліцы Будзёнага ад прыпынку “вул.Будзёнага” і Ажэшкі ад прыпынку “вул.Ажэшкі” да перакрыжавання з вуліцай Ціміразева будзе закрыты для транспарту з 9 гадзін 4 кастрычніка да 18 гадзін 6 кастрычніка.

Некалькі гадлёвых марак Гарадзеншчыны ўвайшло ў «ТОП 100 беларускіх брэндаў»

У рэйтынгу «БелБрэнд – ТОП 100 беларускіх брэндаў», які ўжо тры гады запар публікуецца ўкраінскім агенцтвам MPP Consulting, гандлёвыя маркі рэгіёна нешматлікія. Сярод іх лідзіруюць прадпрыемствы Ліды і Гродна.

Падаражэў бензін – даражэе праезд у грамадскім транспарце

|

У бліжэйшыя дні кошт білетаў на праезд у грамадскім транспарце Гродна павялічыцца да 1400 рублёў.

Гарадзенец стаў лепшым ракетапланерыстам у Еўропе

|

Аляксандр Ліпай выйграў этап Кубка Свету па ракетамадэльным спорце на міжнародных спаборніцтвах на касмадроме Байканур, піша ctv.by.

Новае выданне па гісторыі Слонімшчыны ад Сяргея Чыгрына

|

У мінскім выдавецтве «Кнігазбор» выйшла з друку кніга беларускага літаратара, гісторыка і краязнаўца Сяргея Чыгрына пад назвай «Слонімскія падмуркі».

У Гродне замежных інвестараў чакаюць 40 праектаў

|

Знайсці іх мяркуецца сярод 200 удзельнікаў IV Міжнароднага інвестыцыйнага форума «Гродна – горад на скрыжаваннях».