У Мінску польскі аўтар прэзентаваў кнігу пра гісторыю гродзенскага тэатра
У манаграфіі тэатразнаўцы, кандыдата гуманітарных навук Збігнева Ендрыхтоўскага “Гродзенскія тэатры 1784-1864” апісаныя 80 тэатральных сезонаў. Карціна тэатральнага жыцця Гродна прадстаўлена на падставе матэрыялаў з архіваў і бібліятэк Польшчы, Беларусі, Літвы і Расіі.