У Гродзенскім драмтэатры пройдуць “Артыстычныя сустрэчы “Гродна-Беласток”
На XIX рэгіянальны фестываль збяруцца калектывы з Польшчы і Беларусі.
На XIX рэгіянальны фестываль збяруцца калектывы з Польшчы і Беларусі.
З 8 лістапада ў Гродзенскай турме знаходзіцца лідар міжнароднай арганізацыі “Малады фронт” Зміцер Дашкевіч. За гэты час ён двойчы сустракаўся з адвакатам.
Апошнія навіны пра палітзняволенага “Твайму стылю” распавяла нявеста вязня Наста Палажанка.
Ён выпадкова стаў сведкам нападу на дзяўчынку мужчыны, злачынствы якога расследаваў раней.
Палітычныя забойствы, каханне за кратамі, кар’ерныя ўзлёты і падзенні – усё гэта адбілася ў лёсах палітвязняў гарадзенскага астрогу.
Прапаноўваем вашай увазе ўсяго толькі 7 постацяў, якія па палітычных матывах утрымліваліся за мурамі былога езуіцкага кляштара, які мы штодня бачым праз шкло тралейбуса, а мажліва нават праходзім па вузкім ходніку вуліцы Кірава зусім побач…
Блізнятам Сашы і Пашы неабходна тэрміновая аперацыя. Грошы на яе дапамогуць сабраць каманды LITESOUND і OPEN SPACE.
З-за знешніх фактараў у Гродзенскай вобласці загінулі 19 дзяцей.
У спісе тыя, што патанулі, скончылі жыццё самагубствам, загінулі на пажарах і ў выніку няшчасных выпадкаў у першыя 9 месяцаў года.
Інтэрактыўная праграма “Варштат ідэй” запрашае да ўдзелу людзей, якіх цікавіць гісторыя Гродна і якім неабыякавы лёс горада. Першая сустрэча адбудзецца 23 лістапада.
Гарадзенскі хакейны “Нёман” не пакінуў шанцаў ліепайскаму “Металургсу”. Балтыйская каманда была павалена з буйным лікам 5:1.
У пачатку лістапада пабачыла свет першая кніга паэзіі гарадзенскага кампазітара Яўгена Петрашэвіча. Зборнік вершаў “Пасынкі” складаецца з дзевяці раздзелаў, кожны з якіх актыўна працуе на выяўленне аўтарскай ідэі.
Заўтра 16 лістапада на трасе Кузніца – Беласток польская паліцыя правядзе акцыю з мэтай дысцыплінаваць кіроўцаў грузавых машын, каб тыя не стваралі пагроз іншым удзельнікам дарожнага руху.