Дом Мураўёва: фасад адмылі, а інтэр’еры пачакаюць
З учорашняга дня адрэстаўраваны, вычышчаны фасад дома купца Мураўёва на Савецкай плошчы Гродна могуць бачыць усе прахожыя. Але стан будынка ўнутры выклікае адно жах і невядома, калі штосці зменіцца.
З учорашняга дня адрэстаўраваны, вычышчаны фасад дома купца Мураўёва на Савецкай плошчы Гродна могуць бачыць усе прахожыя. Але стан будынка ўнутры выклікае адно жах і невядома, калі штосці зменіцца.
Да Міжнароднага дня інвалідаў прымеркаваная выстава творчых работ наведнікаў аддзяленняў дзённага прабывання цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання Гродзенскай вобласці.
Гэтым разам на 200 еўра танней за папярэднія.
Гэты асобнік гравюры Мацея Цюнда Vera Designatio Urbis in Littavia Grodnae выстаўлены на нямецкім eBay.
Супрацоўнікі пераехалі ў адміністратыўны будынак ужо 26 лістапада.
Цягам 2 тыдняў будзе гатовы да прыёму гледачоў і будынак тэатра.
Як напісаў Пачобут у Фэйсбуку, сёння яго выклікалі да следчага. Прызначаная яшчэ адна лінгвістычная экспертыза, праводзіць якую будзе Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
Інвестар, які не выканаў абавязацельствы па тэрмінах праектавання і будаўніцтва гандлёвага цэнтра на перакрыжаванні вуліц Дзяржынскага-Дубко, пазбаўлены права на зямельны ўчастак, піша grodnonews.by .
З газетнага паведамлення даведаўся, што сёлета супрацоўнікі дзяржбяспекі Гарадзеншчыны адзначылі 68 год з дня стварэння абласнога ўпраўлення КДБ. У афіцыйным прэс-рэлізе гаварылася, што каб дастойна правесці гэта мерапрыемства ў абласным цэнтры сабраліся ветэраны органаў дзяржбяспекі. Да магілаў загінуўшых чэкістаў былі ўскладзены вянкі і кветкі.
1 снежня – сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Паводле афіцыйнай статыстыкі ў 2012 годзе ў Гродне ВІЧ-інфікаваных стала на 14 чалавек больш. З іх два – наркаманы. Пры гэтым на кожнага зарэгістраванага наркамана даводзіцца 5-7 незарэгістраваных. Лічыце самі…
Тэма вырубкі дрэў моцна хвалюе гараджан. Жыхары дамоў па вуліцы Леніна занепакоіліся тым, што спілаваць павінны ледзь не ўсе дрэвы ў наваколлі. Па іх заяве і склікалі камісію для дадатковага абследвання дрэў, што паводле рашэння пракуратуры мелі быць высечаны.
88-гадовая бабуля разам з 76-гадовай сяброўкай заблукалі, збіраючы журавіны.