Што стаіць за апаганенай памятнай шыльдай?

|

Дагэтуль не ачышчаны памятны знак на ўваходзе ў гарадзенскае гета, як і невядома, хто абліў фарбай памятную шыльду. Старшыня габрэйскай абшчыны і гісторыкі сцвярджаюць, што такі акт для Гродна выключны і для гарадзенцаў не характэрны.

Кватэры ў Гродне падаражэлі ў сярэднім на 3 тысячы даляраў

|

Цяпер аднапакаёвыя каштуюць 23-36 тысяч, двухпакаёвыя – 30-48, трохпакаёўкі – 35-58 тысяч даляраў.

А не так даўно можна было знайсці “аднушку” за 20 тысяч, піша grodnonews.by .

Любчанскі замак будуць аднаўляць за кошт бюджэту

|

Ужо не адзін год рэстаўрацыя помніка гісторыі 16-17 стагоддзяў у Наваградскім раёне вядзецца сіламі валанцёраў за кошт сродкаў дабрачыннага фонда “Любчанскі замак”, пры фінансавай падтрымцы Прыёрбанку і іншых ахвярадаўцаў.

Шарэпка: хакеры за 12 хвілін “запоўнілі” некалькі дзесяткаў тысяч анкет

Перамагчы іх сваімі сіламі амбасада Польшчы не можа, а дапамогі ад беларускіх праваахоўнікаў не атрымлівае.

Так адказаў амбасадар Польшчы Лешак Шарэпка на папрокі аб немагчымасці атрымаць электронную рэгістрацыю для падачы дакументаў на візу.

 

Літоўскія памежнікі вярнулі ў Беларусь грузавы аўтамабіль з радыёактыўнымі лісічкамі

|

DAF з прычэпам Koegel 13 лістапада праз беларускі пункт пропуску “Беняконі”  трапіў на літоўскі КПП “Шальчынінкай”. Там спрацавала стацыянарнае абсталяванне выяўлення радыяцыі, піша delfi.lt

.

У Гродне пройдзе Форум велаактывістаў Беларусі

|

Усе, хто  зацікаўлены ў развіцці велаінфраструктуры сваіх гарадоў, запрашаюцца ў Гродна 24-25 лістапада.

Цэнтральнае месца на прывакзальнай плошчы ў Гродне зойме алень святога Губерта

|

Завершаны конкурс на распрацоўку эскізнага праекта дэкаратыўнай кампазіцыі, якая павінна ўпрыгожыць плошчу побач з рэканструяваным  вакзалам, паведаміла grodnonews.by .

Перайшоў мяжу і заблукаў

|

Лідскія памежнікі затрымалі ў 150 метрах ад беларуска-літоўскай мяжы маладога чалавека без дакументаў.

Галодныя дзеці: ці ўсё так кепска?

|

12-15 лістапада ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Гродна” ладзіць у гіпермаркетах “АЛМІ” і “Еўраопт” дабрачынную акцыю “Хачу дапамагчы”.

Маленькае падарожжа па Сапоцкіншчыне

| Без катэгорыі

Сёмага лістапада для кагосці свята, а для кагосці – дадатковы вольны дзень, які можна скарыстаць для падарожжаў. З сябрамі мы выправіліся ў невялікі тур па Гарадзенскім раёне, а дакладней па Сапоцкіншчыне.