Масленіца ў заапарку: пудзіла скармілі жывёлам
Святам “Сустракаем вясну!” у гарадзенскім заапарку вырашылі адзначыць Масленіцу. Нягледзячы на халоднае і вельмі ветранае надвор’е, на провады зімы прыйшло шмат бацькоў з дзеткамі, а менавіта самым маленькім было на гэтым свяце найбольш цікава.