Войска польскае ў 1941 годзе?
Збіраючы матэрыялы пра землякоў-іўеўчан, удзельнікаў ІІ сусветнай вайны, я гартаў архіўныя дакументы былога Маладзечненскага абласнога ваенкамата. Раптам мне на вочы трапіла папера, у якой гаварылася пра ўраджэнца вёскі Забалаць Іўеўскага раёна Франца Баляслававіча Рубеля.