Заканчэнне рэканструкцыі чыгуначнага вакзала ў Гродне зноў пераносяць. Цяпер – на пачатак 2014 года
У студзені-лютым плануецца ўвесці ў эксплуатацыю трэці пускавы комплекс і скончыць гэтым будаўнічыя працы.
У студзені-лютым плануецца ўвесці ў эксплуатацыю трэці пускавы комплекс і скончыць гэтым будаўнічыя працы.
Як паведаміла Падляшскае аддзяленне Памежнай службы Польшчы, у снежні скончацца працы па стварэнні асобнага калідора для пешаходаў у Кузніцы Беластоцкай. Такім чынам са студзеня 2014 мяжу ў Брузгах-Кузніцы можна будзе цалкам прайсці пешкі.
Позна ўвечары 5 снежня памёр мастак Зміцер Іваноўскі. Прычынай смерці называюць праблемы з сэрцам.
Пахаванне адбудзецца заўтра, 7 снежня. У 9.30 імша ў касцёле Божай Міласэрнасці на Вішняўцы.
Завод займаецца перапрацоўкай палімерных адкідаў. З адной тоны смецця коштам тры мільёны рублёў атрымліваецца прадукцыя на 750 еўра.
Аўтар і выканаўца з італьянскай Вероны Стэфана Кабела выканае песні на італьянскай, ангельскай, рускай і фінскай мовах. У час канцэрту паміж спеваком і залай не будзе бар’ераў, бо Стэфана вывучаў рускую мову ва ўніверсітэце Вероны, а зараз і сам выкладае ў Улан-Удэ.
У Гродне стваральнікі прыватнай фірмы па выдачы экспрэс-крэдытаў радыкальнымі сродкамі намагаліся вярнуць пазыкі. Фірма легальна пазычала грошы пад 5% у дзень, але да тых, хто не вяртаў грошы ў час, выкарыстоўваўся бандыцкі сцэнар.
Пяты абласны фестываль дзяцей-інвалідаў “Калі мы разам – мы мацней” прайшоў у канцы кастрычніка на базе гарадзенскай сярэдняй школы №38. У мерапрыемстве, якое мае статус транснацыянальнага, узялі ўдзел госці з Польшчы, якія прэзентавалі свой праект для дзяцей з асаблівасцямі развіцця “Роўныя у краіне, роўныя ў Еўропе”.
У межах зімовага еўрапейскага тура death metal гурт з жаночым вакалам Dehydrated (Томск, Расія) наведае Гродна. Іх падтрымаюць гарадзенцы Voice of Oblivion і госці з Мінска – Exist M.
Для замежных заўзятараў, што прыедуць на Чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску ў наступным годзе, з 25 красавіка да 30 траўня будзе дзейнічаць бязвізавы рэжым. Каб перасекчы мяжу трэба будзе мець толькі пашпарт і квіток на матч чэмпіяната, нават у электронным выглядзе.
Напярэдадні навагодніх святаў ужо традыцыйным робіцца шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурак ды ўрачыстае ўключэнне святочнага асвятлення на плошчы Леніна. У гэтым годзе парад пройдзе ў аўторак 17 снежня.