Гарадзенскі “Нёман” нечакана саступіў у Наваполацку

|

У чарговым матчы чэмпіянату Беларусі “Хімік-СКА” на хатнім лёдзе нечакана абыграў “Нёман” з лікам 2:1.

Пракуратура папярэджвае журналістаў: павесткі атрымалі Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч

Абодвум інкрымінуецца арт. 22.9 “Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі”, а дакладней “незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”. Іншымі словамі, праца без акрэдытацыі. Аб гэтым ім паведаміў Намеснік начальніка аддзела пракуратуры Гродзенскай вобласці Валерый Павядайка, уручыўшы адпаведныя папярэджанні.


Аматарам зімы: у “Крызе” адбыўся вернісаж жывапісу Вацлава Рамашкі

Выстава гарадзенскага мастака Вацлава Рамашкі гэтак і называецца – “У пачатку зімы”. Яе адкрыццё адбылося ў арт-галерэі “Крыга” 3 снежня.

Першыя вынікі эксперыменту ў паліклініках: пацыенты чакаюць вяртання талонаў

Амаль месяц у дзвюх гарадзенскіх паліклініках праводзіцца эксперымент, які мае на мэце зрабіць больш даступнай дапамогу ўчастковых тэрапеўтаў і зменшыць колькасць выклікаў на дом. “Твой cтыль” вырашыў даведацца пра меркаванне ўрачоў і пацыентаў аб новаўвядзеннях.

У Каложскай царкве ёсць цяпер сваё “паштовае аддзяленне” для турыстаў

Паштовую скрыню ўсталявалі ў кіёску ў Каложы. Цяпер турысты могуць даслаць паштоўку з адразу з царквы, не губляючы час на пошук бліжэйшай пошты.

20 in rock: успомніць усё

У першы дзень зімы ў Моладзевым цэнтры “Гродна” было вельмі горача. Прайшоў унікальны канцэрт, прысвечаны 20-годдзю гарадзенскіх рок-гуртоў. Некаторыя калектывы дзейнічаюць дагэтуль, іншыя сабраліся толькі дзеля выступу. Паглядзець было на што і маладым, і… маладым душой.

У Гродне з’явіўся стрыт-арт ад мастака Мікіты Nomerz

|

Вулічны мастак з Ніжняга Ноўгарада на мінулым тыдні завітаў у Гродна з лекцыяй, а таксама пакінуў гарадзенцам прыклад сваёй творчасці – малюнак “Шляхі” (The routes). Адшукаць яго можна ў занёманскай частцы горада.

Лёс Святога балота яшчэ не вырашаны, але мінпрыроды паслядоўна бароніць заказнік

Шэраг сайтаў, у тым ліку “Твой стыль” апублікаваў 3 снежня інфармацыю аб тым, што Міністэрства энергетыкі і Акадэмія навук выказаліся супраць торфараспрацовак у заказніку “Азёры”. Але аказалася, што інфармацыя недакладная.

У Гродне пройдзе фестываль моды “Grodno Fashion Show”

|

Фестываль моды ў межах праекта “Жывая гісторыя” адбудзецца 14 снежня ў канцэртнай зале ўніверсітэта імя Янкі Купалы па вул. Леніна, 32.

Саладоўнікаў і Дзмітраніца застаюцца ў “Нёмане”

Сёння стала вядома, што Сяргей Саладоўнікаў, які з’яўляецца галоўным трэнерам “Нёмана” і старшыня гарадзенскага клуба Леанід Дзмітраніца застаюцца ў Гродне.

Пра гэта стала вядома пасля сустрэчы кіраўнікоў “Нёмана” і новага кіраўніка гарадзенскага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова.