У Гродне шчыруюць кватэрныя злодзеі

|

Крадзяжы з аднолькавым почыркам апошнім часам рэгіструюцца на Фолюшы, Вішняўцы і Дзевятоўцы.

У скрыні з пяском на беларуска-літоўскай мяжы знайшлі 2,5 кг гераіну

|

Пакет з трыма пакункамі гераіну знайшлі супрацоўнікі мытні пункта пропуску “Каменны Лог” у скрыні з пяском каля бокса дагляду грузавога аўтатранспарту.

Апытанне: Гродна вачыма берасцейцаў

Неафіцыйнае суперніцтва паміж Брэстам і Гродна наконт таго, які з іх больш еўрапейскі, ці ўвогуле лепшы  – не сакрэт для жыхароў абодвух гарадоў. Як высветліла нашая карэспандэнтка, берасцейцы, якім давялося пабываць у гасцях у гарадзенцаў, часта зайздросцяць гісторыі нашага горада. Яны лічаць каралеўскі горад больш утульным і элегантным, чым іх уласны.

“Трактиръ Подкова” – смачны клон гарадзенскай “Карчмы”

|

Утульнае месца, дзе можна добра і нядорага паесці, адкрылася ў памяшканні колішняй “Анфілады”. Але назва ды афармленне меню ствараюць уражанне, што ты не ў Гродне, а ва “ўездным горадзе N”.

У антыкафе можна пабачыць “Марозныя ўзоры”

|

У “Жывым часе” 20 снежня адкрылася выстава сямейнага і дзіцячага фатографа Вольгі Гарчычка.

Харцэры даставілі Бэтлеемскі агонь у Гродна

Бэтлеемскі агонь у гарадзенскі Фарны касцёл з польска-беларускай мяжы прывезлі 20 снежня. Ягонае ўрачыстае прывітанне адбылося падчас літургіі. Ужо 28 гадоў агонь з Бэтлеема – сімвал супакою і міру – загараецца па ўсёй Еўропе. Беларусь прымае ўдзел у гэтай еўрапейскай акцыі ў 14 раз.

Dehydrated, Exist M і Voice of Oblivion: цяжкая серада ў Моладзевым цэнтры

Для кагосьці серада 18 снежня была звычайным працоўным днем, а прыхільнікі цяжкай металёвай музыкі чакалі ў гэты дзень сапраўдную падзею. У рамках зімовага тура ў Гродна завітаў гурт Dehydrated. Падтрымалі іх выступам мінчукі Exist M і гарадзенцы Voice of Oblivion.

Філіп Слаўкавіч: “Цікава працаваць там, дзе нейкі крызіс”

Карэспандэнтка “Твайго стылю” паразмаўляла пра чысціню беларускіх вуліц, жыццё ў руху, прывабнасць крызісаў і ўніверсітэцкую адукацыю з калегам з Deutsche Welle і добрым сябрам нашай рэдакцыі Філіпам Слаўкавічам.

Распрадаюцца будынкі ў гістарычным цэнтры Гродна

|

У бліжэйшыя дні адбудуцца аукцыёны па продажы будынкаў па вул. 17 Верасня, 12; вул. Будзёнага, 48; вул. Віленскай, 14; вул. Антонава, 4; вул. Кірава, 3; вул. Малой Траецкай, 13. Пра гэта паведамляе сайт аблвыканкама.

“Ніводны закон у Беларусі не прымаецца без майго подпісу” – міністр юстыцыі сустрэўся са студэнтамі ГрДУ

У сераду 18 снежня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася сустрэча міністра юстыцыі Беларусі  Алега Сліжэўскага, які ў свой час сам вучыўся ў гэтых аўдыторыях, са студэнтамі і выкладчыкамі юрыдычнага факультэта.