У Гродне да канца тыдня снег будзе чаргавацца з дажджом

|

Тэмпература паветра на Гарадзеншчыне цягам апошняга тыдня застаецца на 2-4°С цяплей за норму.

Індыя па-ранейшаму зацікаўленая інвеставаць у “Гродна Азот”

|

На сустрэчы з кіраўніцтвам Гродзенскай вобласці Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Індыі ў Беларусі Манодж Кумар Бхарці паведаміў, што індыйскія інвестары гатовыя ўкласці ў гродзенскае прадпрыемства 1 мільярд даляраў.

У самым цэнтры Гродна ўрачыста адкрылі штучны каток

| Без катэгорыі

Слізгаўка са штучным пакрыццём з палімерных пліт адкрылася на плошчы Савецкай. Пры ўваходзе ў Палац Тэкстыльшчыкаў арганізаваны пракат канькоў. Першымі апробваць каток выйшлі будучыя хакеісты – навучэнцы школы алімпійскага рэзерву.

Італьянскі бард Стэфана Кабэла: “Першы раз быў у СССР у 1988. Цяпер убачыў, што нічога не змянілася”

Выступленне італьянскага барда Стэфана Кабэлы адбылося ў Музеі гісторыі рэлігіі 13 снежня. Галоўную залу музея запоўнілі аматары бардаўскіх песень і гітарнай музыкі.

«Нёман» зноў першы

|

Учора гарадзенскі «Нёман» на роднай арэне мінімальна абыграў свайго прынцыповага суперніка за першае месца ў турнірнай табліцы – мінскае «Юнацтва».

Выніковы лік – 3:2 на карысць гарадзенцаў.

У Мастах адкрылі станцыю сартавання смецця, пабудаваную за еўрапейскія грошы

У Мастах 13 снежня па выніках сумеснага праекта Еўрасаюза і ААН па ахове навакольнага асяроддзя адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне першых беларускіх “Зялёных школ” і адкрыццё станцыі сартавання смецця. 

Як зрабіць Гродна культурнай сталіцай: вынікі дыскусіі

|

Гэтае пытанне 12 снежня абмяркоўвалі разам прадстаўнікі гарадзенскай грамадскай супольнасці і кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Бо менавіта Гродна павінен будзе пераняць статус культурнай сталіцы Беларусі ў наступным годзе пасля Магілёва.

Унікальны зборнік афарызмаў па гісторыі прэзентаваў гарадзенскі фатограф і гісторык

|

Вядомы гарадзенскі фатограф Сяргей Марозаў 13 снежня прэзентаваў у купалаўскім універсітэце зборнік афарызмаў па гісторыі. У кнізе “Часы истории бьют… всех: афоризмы” аўтар уклаў 3000 афарызмаў, максім, выслоўяў пра гісторыю і прафесію гісторыка.

Выстава Кастуся Качана адкрыецца ў Гродне

|

Выстава пейзажаў і нацюрмортаў Кастуся Качана “Фарбы жыцця” адкрыецца ў мастацкай галерэі “Крыга” 18 снежня.

Жанаты махляр зрабіў прапанову жыхарцы Ліды і прагуляў крэдыт на вяселле

|

Толькі калі “жаніх” знік, падманутая дзяўчына звярнулася ў міліцыю і даведалася, што яе нарачоны – жанаты рэцыдывіст.

Махляр пазнаёміўся са сваёй ахвярай праз інтэрнэт у час, калі адбываў чарговае пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу.