У Гродне прэзентуюць кнігу, прысвечаную падзеям паўстання 1863-64 гг

|

Першая прэзентацыя кнігі “Да падзеяў 1863–64 гадоў на Гарадзеншчыне”, напісанай гарадзенцам і выдадзенай гарадзенскім выдавецтвам “ЮрСаПрынт” вясной 2013 года, адбудзецца ў галерэі “Крыга” 13 снежня.

У выставачнай зале адкрылася “Вежа” Вікторыі Ільіной

Адкрыццё персанальнай выставы мастачкі Вікторыі Ільіной адбылося 10 снежня ў выставачнай зале па вуліцы Ажэшкі. На выставе пад назвай “Вежа” аўтарка прадставіла 28 новых работ, створаных у гэтым годзе.

На чацвёртым West Metal Fest у Гродне выступілі Gods Tower. А пяты фэст можа стаць open air’ам

Гарадзенскі West Metal Fest выходзіць за рамкі проста добрага канцэрта. Гэта ўнікальны праект, які дае магчымасць пачуць і ўбачыць прызнаныя гурты, але ў той жа час не абыходзіць увагай маладых і пачынаючых.

“Разумны” электрод для хворага сэрца

Мала хто ведае, што з 2012 года ў абласной бальніцы Гродна і ў Гродзенскім абласным клінічным дыспансеры цалкам бясплатна для грамадзян Беларусі праводзяцца сур’ёзныя аперацыі сэрца, звязаныя з імплантацыяй кардыястымулятара.

“Кубік” прэзентуе драўляныя экалагічныя пазлы-забаўкі айчыннай вытворчасці

|

З вырабленымі ўручную з дрэва пазламі можна будзе пазнаёміцца 13 снежня на прэзентацыях у антыкафэ “Живое время” і краме-клубе “Кубік”.

У Гродне адкрылася першае ў Беларусі ганаровае консульства Украіны

|

Яно размясцілася на вул. Замкавай 7, а ганаровым консулам стаў вядомы гарадзенскі бінесовец Валянцін Байко, старшыня агульнага сходу ўдзельнікаў СООО “Конте Спа”.

Яшчэ ў адным гістарычным будынку Гродна сапсавалі фасад

У старадаўнім доме на вуліцы Кірава, 39 замест акна прарубілі дзверы. “Незапланаваны” праём з’явіўся на гэтым тыдні. За год новыя дзверы набыў не адзін гістарычны будынак у Гродне.


Ужо сёння – чарговая “Сустрэча на Крызе” з Алесем Краўцэвічам

|

Вядомы гарадзенскі гісторык прадставіць аўтарскую распрацоўку тэмы “Пачаткі беларускай дзяржаўнасці (IX – XII cт.)”. Сустрэча пройдзе ў галерэі “Крыга” ў сераду, 11 снежня, пачатак у 18.00.

Яўген Савасцьянаў пераходзіць у “Гомель”

|

Пра гэта стала вядома сёння, пасля таго, як афіцыйны сайт футбольнага клуба “Гомель” апублікаваў навіну аб пераходзе.

Помнік паўстанцам 1863 года з’явіўся ў Астравецкім раёне

|

У вёсцы Слабодка Астравецкага раёна паўстаў гранітны помнік у выглядзе мяча, уваткнутага ў зямлю. Помнік прысвечаны паўстанцам 1863 года і зроблены выключна на прыватныя сродкі.