Гурт “HandmadE” едзе на гарадзенскія курсы “Мова Нанова”
Як вырабляць розныя цікавыя і прыгожыя рэчы сваімі рукамі? І як зрабіць гэта па-беларуску? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні кожны зможа знайсці ў панядзелак 26 студзеня на занятках курсаў “Мова Нанова Гародня”, якія будуць прысвечаны тэме “Хэнд-мэйд”.