У Гродне пачынаюцца мерапрыемствы прысвечаныя Дню горада

|

Роўна 71 год таму ў ходзе Беластоцкай і Віленскай аперацый войскамі 2-га і 3-га Беларускіх франтоў вызвалена ад нямецка-фашыскціх захопнікаў правабярэжная частка Гродна. Часткам і злучэнням, якія вызначыліся пры вызваленні горада, прысвоены ганаровыя імёны “Гарадзенскіх”.

 

Хаця баі за горад  ішлі яшчэ да 24 ліпеня, днём вызвалення лічыцца менавіта 16ліпеня. У гэты дзень Гродна традыцыйна адзначае дзень горада.  

Незвычайны спорт: скокі з шастом

|

Ці ёсць у спорце “звычайныя” віды, пытанне неадназначнае. Как дабіцца поспехаў у любым з іх трэба прыкладаць шмат фізічных намаганняў, мець загартаваны характар і здольнасць пераадольваць перашкоды на шляху да перамогі. Аднак з некаторымі відамі спорту мы знаёмыя з дзяцінства, са школьных урокаў фізічнай культуры, а спаборніцтвы па другіх часцей за ўсё бачым толькі падчас тэлевізійных трансляцый. Ёсць і такія экзатычныя віды, каторыя знаходзяцца паміж спортам і мастацтвам, як баявыя мастацтвы ці сінхроннае плаванне, ці паміж спортам і філасофіяй, як ёга.

Пра тое, якія незвычайныя віды спорту практыкуюць гарадзенцы, “Твой Стыль” распавядзе сваім чытачам у шэрагу артыкулаў “Незвычайны спорт”.

Горад у здымках: гарадзенскія дзяўчаты

| Без катэгорыі

На гэты раз у фотааб’ектыў карэспандэнта “Твайго стылю” трапілі гарадзенскія дзяўчыны.

Гарадзенцы атрымалі бясплатныя візы на “Басовішча”. Якія сюрпрызы рыхтуюць музыкі? (шмат відэа + праграма)

|

Больш пяцідзесяці чалавек атрымалі візы ў консульстве Рэспублікі Польшча ў Гродне на 26-ты фестываль музыкі”Басовішча”. 

Загадкавыя героі міфаў і казак Старажытнай Грэцыі і Егіпта завіталі ў Гродна

З 15 ліпеня па 13 верасня ў гарадзенскай выставачнай зале праходзіць выстава пад назвай “От мифов до символов загадочный мир фигур”.

Гарадзенскі лэнд-арт: творы з пленэра аздобяць вясковыя пейзажы

У выніку мастацкага пленэру ў вёсцы Салацце гродзенскія і менскія мастакі размалявалі электракатушкі. Будаўнічы друз ператварыўся ў цікавыя арт-аб’екты, якія, на думку арганізатараў, гарманічна ўпішуцца ў вясковыя пейзажы блізу гродзенскага Парэчча.

“Мужыкі, бітва ж адбылася”: гарадзенцы распавядаюць, што гэта за дзень – 15 ліпеня

|

15 ліпеня карэспандэнт “Твайго стылю” запытаў выпадковых мінакоў на вуліцы пра тое, які сёння дзень. Як аказалася, далёка не ўсе гарадзенцы ведаюць, што ў гэты дзень у 1410 годзе адбылася знакамітая Грунвальдская бітва.

15 ліпеня заканчваецца прыём дакументаў на бюджэтныя месцы ў ВНУ Беларусі

|

Сёлета абітурыенты мелі на выбар спецыяльнасці тыдзень — з 8-га па 15 ліпеня. 

Вялікай бітве пад Грунвальдам – 605 гадоў

|

15 ліпеня 1410 года аб’яднаныя сілы Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага, у складзе якога тады знаходзіліся беларускія землі, пры ўдзеле татарскіх і чэска-мараўскіх палкоў бліскуча перамаглі крыжакоў Тэўтонскага ордэна. Знакамітая Грунвальдская бітва адыграла велізарную ролю ў гісторыі народаў Усходняй і Цэнтральнай Эўропы.

Кіроўца тралейбуса прадухіліў сур’ёзную аварыю

|

У  ДТЗ трапіў гарадзенскі тралейбус, але дзякуючы ўмелым дзеянням вадзіцеля,  сур’ёзных наступстваў ўдалося пазбегнуць.