Гарадзенскі спартсмен-парашутыст: Вышыня і неба ніколі не надакучаюць
26 ліпеня беларускія спартсмены-парашутысты адзначаюць сваё прафесійнае свята – Дзень парашутыста. Карэспандэнт “Твайго стылю” таксама мае за плячыма 7 скачкоў, як з самалёта, так і з верталёта. Але ў гэты дзень ён вырашыў пагутарыць з сапраўдным прафесіяналам сваёй справы. Гарадзенец Андрэй Царык зрабіў ужо больш за 900 скачкоў і набліжаецца да тысячнага.