Гродна ў Instagram: 10-17 ліпеня
Знаёмыя і не вельмі мясціны Гродна на фотаздымках, якія мы сабралі ў чарговым выпуску рубрыкі.
Знаёмыя і не вельмі мясціны Гродна на фотаздымках, якія мы сабралі ў чарговым выпуску рубрыкі.
Канцэрт арганізоўвала Генеральнае консульства Польшчы для Саюза палякаў. Імпрэза мела адбыцца 26 ліпеня, але ўлады адмянілі раней дадзены дазвол. Пра гэта паведамляе гурт на сваёй старонцы ў Facebook.
“Гільдыю беларускіх гісторыкаў” стварылі з мэтай дапамагчы навукоўцам рэалізавацца. Да арганізацыі далучыліся як гісторыкі, што страцілі працу праз дзяржаву, так і тыя, хто працуе ў дзяржаўных установах. У Раду ўвайшлі мінчукі і прадстаўнікі абласцей.
У сераду, 15-га ліпеня, адбылося традыцыйнае свята кнігі, арганізаванае абласнай навуковай бібліятэкай імя Я.Карскага. Сустрэча пад назвай “Эліза Ажэшка і яе акружэнне” мела на мэце напомніць, што дзверы дома пісьменніцы заўсёды адкрытыя для жыхароў горада, а гэта месца, як і сто гадоў таму, застаецца гарадзенскім цэнтрам асветніцкай дзейнасці.
У Гродне, на вуліцы Куйбышава, разрастаецца баршчэўнік, з якім ўзмоцнена змагаюцца ў Беларусі і краінах Еўропы. Баршчэўнік з’яўляецца адной з найбольш небяспечных раслін-агрэсараў, каторыя могуць хутка выцясняць з асяроддзя іншыя, што пагражае парушэннем экалагічнага балансу. Расліна можа быць небяспечнай і для чалавека.
Лірычную камедыю паставілі па п’есе Айвана Менчэла “Девичник над вечным покоем”. Прэм’ера пастаноўкі адбудзецца 18 ліпеня. Напярэданні, 15 ліпеня, прадстаўнікі драмтэатру сустрэліся з журналістамі, каб расказаць пра п’есу.
Беларускі паэт і перакладчык завітаў у Гродна, каб прэзентаваць сваю кнігу “Нататкі таткі” і прачытаць выбраныя вершы. Прэзентацыя прайшла 15 ліпеня ва ўтульных сценах “Крамы Ц”.
“Твой Стыль” пачаў публікаваць гісторыю маладой гарадзенкі Алісы, якая сутыкнулася з цяжкасцямі дарослага жыцця: неабходнасць вучыцца завочна і адначасова працаваць, каб аплаціць адукацыю, прыводзяць яе да разумення неабходнасці зменаў у жыцці. У пошуках іншай долі і магчымасці зарабіць, яна выпраўляецца ў “эксперыментальную эміграцыю” у Швецыю. Чытайце працяг “Мемуараў эмігранткі”.
Напэўна многія жыхары, якія жывуць недалёка ад Гожы, бачылі баявую тэхніку, што накіроўвалася на гарадзенскі палігон “Крынічны”. Тут пачалiся пазапланавыя вучэнні.
На сайце гарадзенскага заапарка ёсць апытанка, дзе можна пазначыць жывёлу, якую наведвальнікі найбольш хацелі б тут пабачыць. Першае месца ў рэйтынгу адказаў безальтэрнатыўна займае слон. Паглядзець на яго жадае амаль кожны другі наведвальнік старонкі. І хаця сланы – жывёлы рэдкія, а для ўмоваў Беларусі нават экзатычныя, менавіта для гарадзенцаў наяўнасць у горадзе слана здаўна была справай цалкам натуральнай і звыклай.