“Нёман”: пераходзім праз экватар

|

Не паспелі мы забыць першы круг чэмпіянату, як ужо гарадзенцаў чакае старт у другім крузе. Супернікам жоўта-зялёных 12 ліпеня будзе сталічнае “Дынама”, якое ўпэўнена займае 2-е месца ў турнірнай табліцы.

 

Куды схадзіць у Гродне ў выходныя 10-12 ліпеня

|

Выходныя багаты на мерапрыемствы як у горадзе, так і за яго межамі.

“SunDay AutoGrodno 2015”: унікальныя аўтамабілі з’едуцца ў Гродна

|

Фестываль “SunDay AutoGrodno 2015” адбудзецца 18 ліпеня пад Гродна. Больш за 150 унікальных аўтамабіляў з Беларусі і суседніх краінаў – Расіі, Польшчы, Літвы і Латвіі ўжо заявіліся на ўдзел. Апроч асноўнай праграмы ў межах фестывалю пройдуць выступы  лепшых беларускіх майстрой аэраграфіі, а ў вечары дасць канцэрт украінская група “Бумбокс”.

Горад у здымках: 9 лiпеня 2015

| Без катэгорыі

Гродна – у аб’ектыве карэспандэнта “Твайго стылю”.

 

Johnny Rodgers Band у Гродне: Мы будуем масты і руйнуем бар’еры

У канцы чэрвеня ў Гродне традыцыйна адбыўся яскравы і запамінальны Джазавы фестываль з удзелам шматлікіх музыкаў з розных краін. “Твой стыль” узяў экслюзіўнае інтэрв’ю ў гурта Джона Роджэрса (Johnny Rodgers Band) з ЗША. Мы паразмаўлялі пра тое, што значыць – быць музычнымі амбасадарамі ЗША у свеце, што гэта за стыль – “амерыкана”, і што трэба рабіць, каб стаць сапраўдным прафесійным музыкам.

Раскопкі на тэрыторыі Старога Замка працягваюцца

Зусім нядаўна да археолагаў, што працуюць на раскопках Старога Замка ў Гродне, далучыліся студэнты гістарычнага факультэта ГрДзУ імя Янкі Купалы. Зараз яны вядуць раскопкі разам.

“Дабраном” у Гродне: “Не вядзіцеся на правакацыі, мы працуем у звычайным рэжыме”

Мінистэрства гандлю паведаміла , што з 21 ліпеня плануецца прыпыненне дзейнасці 177 магазінаў сеткі “Дабраном” па ўсёй рэспубліцы. Карэспандэнт “Твайго Стылю” наведаў некалькі гарадзенскiх крам, якiя належаць арганізацыі і даведаўся, што большасць супрацоўнікаў не верыць у тое, што крамы зачыняць.

Гімназіст з Гродна перамог у тэлешоў “Умники и умницы”

Выпускнік Гарадзенскай гарадской гімназіі Мікіта Валковіч перамог у расійскім тэлевізійным інтэлект-шоў для школьнікаў “Умники и умницы”.

Мемуары эмігранткі: пачатак

Маладая гарадзенка Аліса сутыкаецца з цяжкасцямі дарослага жыцця. Неабходнасць вучыцца завочна і адначасова працаваць, каб аплаціць адукацыю, прыводзяць яе да разумення неабходнасці зменаў у жыцці. У пошуках іншай долі і магчымасці зарабіць, яна выпраўляецца ў “эксперыментальную эміграцыю” у Швецыю.

Акупацыя Гродна: успаміны ад сведкі часу

Ёсць у горадзе людзі, якія выдатна памятаюць вайну, хоць і рэдка пра гэта расказваюць. Яўген Фёдаравіч Пікаловіч належыць да пакалення людзей, што называюць “дзецьмі вайны”. Яму было шэсць, калі немцы ўварваліся ў наш край. Тыя ваенныя жахі на ўсё жыццё засталіся ў памяці маленькага хлопчыка. Разам з “Тваім Стылем” ужо пажылы мужчына ўспомніў страшныя дні свайго маленства.