Насельніцтва Астраўца з запускам Беларускай АЭС павялічыцца ў 2,7 разы

|

“Цяпер у Астраўцы пражываюць прыкладна 9,2 тыс. чалавек. Плануецца, што з уводам Беларускай АЭС у складзе двух энергаблокаў агульная колькасць гараджан павялічыцца да 25 тыс. чалавек”, – расказаў начальнік тэхнічнага аддзела ўпраўлення капітальнага будаўніцтва прадпрыемства “Беларуская АЭС” Мікалай Белы на канферэнцыі па будаўніцтве АЭС, якая праходзіць падчас выставы “Будэкспа”, піша Белта.

У Гродне пачнецца суд над падлеткам, якога вінавацяць у забойстве малодшага брата

|

Гродзенскі абласны суд 29 сакавіка пачне слуханні па справе падлетка з Гродна, якога звінавачваюць у забойстве пяцігадовага брата ў жніўні 2015 года, піша Белта. Падлетак абвінавачваецца па ч.1 арт.14 КК (замах на злачынства), ч.1 арт.139, п.п.2, 8, 16 ч.2 арт.139 КК (забойства), ч.2 арт.218 КК (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці).

Міжнародны фестываль “Нёманская вясна” адкрые сезон на Аўгустоўскім канале

|

Міжнародны спартыўны фестываль “Нёманская вясна” адкрые водны сезон на Аўгустоўскім канале, паведаміў БЕЛТА намеснік старшыні ГА “Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз” Сяргей Каляда.

“Мастоўдрэў” стане часткай вялікага дрэваапрацоўчага холдынгу

|

Дзевяць беларускіх прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі аб’яднаюцца ў холдынг. Гэта вынікае з пастановы Савета Міністраў №181 ад 5 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Следчыя назвалі асноўныя версіі здарэння ў школе ў Рацічах

|

Следчыя назвалі дзве асноўныя версіі таго, што здарылася 11 лютага ў школе аграгарадка Рацічы Гродзенскага раёна. Версія прымянення атрутных рэчываў не разглядаецца, заявіў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Іосіф Леанко, піша Белта.

Гран-пры “Каложскага благавесту” атрымаў румынскі хор “Алетэя”

|

Уладальнікам Гран-пры XV Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі благавест” стаў румынскі хор “Алетэя”. Цырымонія закрыцця форуму адбылася 27 лютага ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры, піша Белта.

Шклозавод “Нёман” можа пачаць продаж хрусталя ў Індыю

|

Хрусталь і іншыя тавары вытворчасці шклозавода “Нёман” могуць быць канкурэнтаздольнымі на індыйскім рынку. Пра гэта было заяўлена на сустрэчы старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Індыі ў Беларусі Панкаджа Саксены, перадае Белта.

Почти всех учеников, которые отравились в Ратичской школе, выписали из больницы

|

Дзеці, якія 11 лютага наўпрост са школьнай лінейкі патрапілі ў шпіталь з сімптомамі атручэння невядомым рэчывам, у большасці ўжо выпісаныя з лякарні, паведаміў галоўны ўрач Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы Сяргей Таранцей.

Старшыня пагранкамітэта Леанід Мальцаў: Адкрыццё без падрыхтоўкі малога памежнага руху з Польшчай карысці не прынясе

, |

Калі без падрыхтоўкі адкрыць малы прыгранічны рух (МПР) з Польшчай – будзе катастрофа, граніцу проста паралізуе. Так лічыць старшыня Дзяржпагранкамітэта Беларусі Леанід Мальцаў.

Фотарэпартаж: Музей праса пачне працу ў Гродне з 5 студзеня 2016

|

Зараз у музеі завяршаюцца падрыхтоўчыя працы. Адкрыццё плануецца на 4 студзеня наступнага года. Пад музей адведзена памяшканне ў старадаўнім доме па вуліцы Савецкай. Амаль усе прадметы ў экспазіцыю прадставіў гродзенскі калекцыянер Алег Ёрш.