У музеі купалаўскага ўніверсітэта можна ўбачыць маленькага Пуціна
Больш за сто ўнікальных лялек можна паглядзець да канца студзеня ў музеі ўнiверсiтэта імя Янкі Купалы. Майстар Галіна Жамчужнiкава ўжо не першы раз радуе гарадзенцаў сваімі працамі.
Больш за сто ўнікальных лялек можна паглядзець да канца студзеня ў музеі ўнiверсiтэта імя Янкі Купалы. Майстар Галіна Жамчужнiкава ўжо не першы раз радуе гарадзенцаў сваімі працамі.
Футбалісты “Нёмана” выйшлі на першыя сёлетнія трэніроўкі. Галоўны трэнер каманды Сяргей Саладоўнікаў кажа, што да трэніровак зараз прыцягнулі ўсіх гульцоў 1995 і 1996 гадоў нараджэння, якія ў мінулым годзе выступалі як у аснове, так і ў дублюючым складзе.
Гарадзенскі “Нёман” 11 студзеня неафіцыйна выйшаў з адпачынку. Да трэніровак прыступілі мясцовыя футбалісты, прыезджых спартсменаў чакаюць да 18 студзеня.
Курдскi прадзюсар Шаран Алі Шарыфа з Ірака выпусціў чарговую гучную працу. Кліп, зняты ў Гродне, павінен аб’яднаць людзей і паказаць ім, што любоў да бліжняга ўратуе свет. Гэта асабліва актуальна ў святле таго, што адбываецца ў арабскім свеце.
Спатрэбілася ўсяго некалькі хвілін снегападу, каб стварыць першыя ў гэтым годзе праблемы на дарогах горада. 11 студзеня ў другой палове дня адбылося больш за 15 аварый, дзясяткі машын не завяліся. Сіноптыкі, кажуць што гэта толькі пачатак.
У пачатку 2000-х, калі ў Гродне пачаў шырока распаўсюджвацца інтэрнэт, не існавала яшчэ ніякіх сацыяльных сетак. Тады нешматлікія карыстальнікі сеткі збіраліся на форумах і чатах. Менавіта там бурліла віртуальнае жыццё. Першым такім рэсурсам у Гродне быў чат “Иная реальность”.
Гарадзенцам прапануюць прыняць удзел у жывым квэсце – сюжэтнай ролевай гульні, у якой чалавек, як герой кінастужкі, апынаецца ў гушчы загадкавых і непрадказальных падзей.
Выхаванец ваўкавыскага футбола, у мінулым гулец гарадзенскага “Нёмана” і мiнскага “Дынама” Максім Вітус падпісаў на днях кантракт з харвацкім “Сплітам”. Пагадненне з абаронцам разлічана на 2,5 года, паведамляе афіцыйны сайт харвацкага клуба.
Пошукава-выратавальны атрад “ЦентрСпас” пры падтрымцы дзіцячага клуба “Лета” адкрывае другі напрамак у працы дабрачыннага праекта “Групы псіхалагічнай падтрымкі”. На гэты раз група створана для тых, хто перажывае крызіс або разрыў адносін.
Народныя гулянні прайшлі 7 cтудзеня каля гандлёвага цэнтра OldCity. Гарадзенцы спявалі, танцавалі і ўдзельнічалі ў конкурсах на пляцоўцы ZimaCity. Самыя маленькія атрымоўвалi цукеркі ад казы. Гулянні працягваліся з 17.00 да 20.00, а пасля ўсе жадаючыя пайшлі грэцца ці катацца на горку.