Фінскія форварды прыехалі ў Гродна перамагаць
Некалькі дзён таму стала вядома, што хакейны клуб “Нёман” падпісаў двух фінскіх форвардаў. Легіянеры змогуць згуляць ужо 9 студзеня ў Маладзечне супраць мясцовага “Дынама”.
Некалькі дзён таму стала вядома, што хакейны клуб “Нёман” падпісаў двух фінскіх форвардаў. Легіянеры змогуць згуляць ужо 9 студзеня ў Маладзечне супраць мясцовага “Дынама”.
У канцы 2015 года група маладых людзей з Гродна зарэгістравала першую ў Беларусі федэрацыю кіберспорту. Праз некаторы час геймеры плануюць наогул стаць рэспубліканскай арганізацыяй.
У бліжэйшыя дні ў горадзе пачнуць функцыянаваць хакейныя каробкі і каткі. Акрамя лядовых пляцовак будуць працаваць таксама пункты пракату канькоў і лыж.
З надыходам новага года і моцных маразоў у парку Жылібера з’явіўся першы ў горадзе бясплатны каток. Для тых, у каго няма канькоў, працуе пракат.
Больш за тысячу гарадзенцаў 2 студзеня наведалі адкрыццё доўгачаканага гарналыжнага цэнтру ў Каробчыцах. Хоць стаяць у чарзе даводзілася часам больш за гадзіну, практычна ўсе засталіся задаволеныя.
Больш за два тыдні спатрэбілася спецыялістам, каб стварыць на паркоўцы каля цэнтру зімовы гарадок з шасціметровай горкай і сапраўдным снегам.
У панядзелак, 28 снежня, на дабрачынным хакейным матчы ў Гродне было мноства сюрпрызаў. Адным з такіх стаў дэбют галоўнага трэнера “Нёмана” Мілаша Голаня ў ролі суддзі.
Сотні гарадзенцаў на Раство засталіся без падарунка. На запланаваным паказе 3D-мэпінгу ў цэнтры горада яны так і не дачакаліся абяцанай казкі.
Аўтар блога “Мова Спартова” Ігар Случак падвёў фінальныя вынікі свайго рэйтынгу. Калі ў сярэдзіне лістапада футбалісты гарадзенскага “Нёмана” займалі першы радок сярод 60 спартыўных клубаў Беларусі, то пры падвядзенні агульных вынікаў, дзе разглядаліся 120 каманд, жоўта-зялёныя размясціліся на сёмым месцы.
Католікі, пратэстанты ды і значная частка праваслаўных святкуе Раство 25 снежня. У лютэран, згодна са старой традыцыяй, у зімовыя святы прынята піць саграваючы глінтвейн. Пастар лютэранскай кірхі ў Гродне Уладзімір Татарнікаў спецыяльна для “Твайго стылю” прыгатаваў гэты напой і распавёў пра яго сакрэты.