“Нашы танцы незвычайныя”. У Гродне прайшоў фестываль “У стане танца”
Чаруючыя рухі, яркія і адкрытыя касцюмы, незвычайная музыка – усё гэта і многае іншае можна было ўбачыць увечары 26 сакавіка ў малой зале Драмтэатра. У Гродне ўпершыню прайшоў фестываль па танцавальным кірунку Tribal Fusion, на які прыехалі госці з Масквы, Гомеля і Мінска.