Гарадзенцы стварылі ў Вконтакте сацыяльны будзільнік

Начальнік пастаянна дакарае за спазненні? Часта стаў спазняцца на пары? Трэба прачнуцца на спатканне, а ты баішся праспаць? Ніколі не прачынаўся ад незнаёмага, прыгожага голасу? Новую паслугу пачалі прапанаваць у Гродне. Праект “Абудзі мяне” стартаваў нядаўна і ўжо паспеў абудзіць дзясяткі гарадзенцаў.

Кожнаму кліенту бясплатны папкорн. На чыгуначным вакзале адкрылася кругласутачнае кафэ “Біг Джонс”

Праз два гады пасля маштабнай рэканструкцыі на чыгуначным вакзале адкрываецца першая кавярня. Цяпер турысты і гарадзенцы могуць перад адпраўленнем цягніка спакойна падсілкавацца ў фаст-фудзе “Біг Джонс”.

Гарадзенец з дапамогай квадракоптэра зняў ролік пра прыгажосць “беларускіх Мальдзіваў”

Уладзімер займаецца здымкамі відэа не першы год, але ваўкавыскiя кар’еры здымаў упершыню. Хлопец падняў квадракоптер на вышыню птушынага палёту – у выніку атрымалася незвычайнае відэа, якое добрае перадае прыгажосць “беларускіх Мальдзіваў”.

У Гродне адкрываецца летняя кавярня “Клевер” з утульнай атмасферай і смачнымі дэсертамі

У самым цэнтры горада, ля ўнівермага, неўзабаве запрацуе яшчэ адна кавярня на вольным паветры. Для Гродна гэта будзе новы фармат: там будзе кантактная барная стойка, шмат камфортных крэслаў і канапа, а ўвечары можна будзе закутацца ў плед.

Гарадзенцаў зноў размалююць яркімі фарбамі холі на фестывалі ColorFest

У суботу, 28 мая, у Каробчыцах пройдзе доўгачаканае мерапрыемства – музычны фестываль фарбаў холі ColorFest. У мінулым годзе падзея сабрала каля 30 тысяч чалавек. У гэтым годзе арганізатары плануюць убачыць яшчэ больш людзей.

В Гродно выбрали Королеву красоты 2016 года – ей стала будущая журналистка

16 канкурсантак прайшлі два месяцы нястомнай падрыхтоўкі, каб 20 мая выйсці на галоўную сцэну драмтэатра. У выніку Міс Гродна 2016 стала студэнтка ўніверсітэта імя Купалы – Аляксандра Дораш.

Відэафакт: Віцебскі экстрэмал ацаніў высоткі Гродна

Аматар вышыні Міхаіл прыехаў у Гродна па асабістых справах і пачаткова не планаваў наведваць дахі дамоў. Але ўсё ж госць горада не ўтрымаўся і залез на гарадзенскія высоткі, каб атрымаць чарговую порцыю адрэналіну.

У новым кліпе Яўген Якуш выступіў у вобразе ведзьмака з сярэднявечча

Гарадзенскі харэограф Яўген Якуш прадставіў новае відэа, у якім яго шоў-група паўстала ў вобразах сярэднявечных ведзьмаў. Сам жа танцор апынуўся ведзьмаком. Усе вобразы, па словах аўтараў, былі створаны паводле апісанняў са старажытных крыніц.

НЕ ведай сваю каманду. У Гродне вісіць бігборд з футбалістам, які ўжо паўгода не грае ў “Нёмане”

Футбалісты “Мінска”, калі прыязджалі ў Гродна, напэўна здзівіліся, убачыўшы на ўездзе ў горад бігборд з выявай свайго калегі, былога гульца “Нёмана” Аляксея Лягчылiна. Ён ужо паўгода таму перайшоў у сталічную каманду, але працягвае “вітаць” гасцей горада ў колерах гарадзенцаў.

У Гродне злодзеі дэкаратыўных раслін крадуць нават пад носам у міліцыі

У Гродне злодзеі зялёных насаджэнняў да таго знахабіліся, што скралі дэкаратыўныя хмызнякі наўпрост з-пад вокнаў абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў. Крадзеж здзейснілі неўзабаве пасля суботніка, на якім расліны пасадзілі. Пра гэта “Твайму стылю” расказалі супрацоўнікі Зелянбуда.