У Гродне цягам трох дзён плануюць раздаць 4000 банак Coca Cola
Вялікі грузавік фірмы Coca Cola 23-25 снежня будзе раз’язджаць па вуліцах Гродна і дарыць мінакам бляшанкі з напіткам.
Вялікі грузавік фірмы Coca Cola 23-25 снежня будзе раз’язджаць па вуліцах Гродна і дарыць мінакам бляшанкі з напіткам.
У Гродне на вуліцы Дубко ўрачыста адкрылі новы будынак абласной інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах, будаўніцтва якога пачалі яшчэ ў 2012 годзе. У новым чатырохпавярховым будынку будуць працаваць больш за 200 спецыялістаў.
Не паспелі гарадзенцы забыць навіну аб эвакуацыі аўтавакзала, як на наступны дзень групе размініравання давялося працаваць ужо ў жылым сектары па вуліцы Таўлая.
Гэтым разам Арцём зрабіў сумесную працу з вядомым хаўс-праектам Swanky Tunes. За два дні кліп пад назвай “At The End Of The Night” набраў больш за 100 000 праглядаў на YouTube.
Каля старога будынка ў цэнтры горада чарговы раз з’явіліся будаўнічыя машыны. На гэты раз яны збіраюцца вывозіць смецце. Таксама будаўнікі да канца года абяцаюць прыбраць плот справа ад дома і вызваліць частку тэрыторыі для горада.
Бар, які моцна запаў ў душу многім гарадзенцам і славіўся сваёй атмасферай, зноў адкрыўся пасля амаль году перапынку. За гэты час “Амігас” справіўся са шматлікімі праблемамі і паўстаў перад Гродна ў старым, але ў той жа час і абноўленым выглядзе.
Не паспеў вядомы танцор вярнуцца ў Гродна, як пайшлі новыя чуткі пра яго прыватнае жыццё. На апошніх гастролях у Літве Яўгена Якуша заўважылі ў кампаніі вядомай літоўскай спявачкі Беаты. Цікава, што на гэты конт думае муж прыгажуні?
У цэнтры горада адным супермаркетам стала больш. Крама на Пушкіна 39а будзе працаваць з 8.00 да 23.00. Яна стала першым гандлёвым аб’ектам сеткі “Суседзі” ў Гродне.
Квэст-румы набіраюць усё большую папулярнасць. З пачатку восені ў Гродне адкрыліся два такія інтэлектуальна-забаўлальныя пакоі. Цяпер да іх далучыўся яшчэ адзін, які прапануе два цікавых квэсты.
Чатыры паверхі гандлю, забаваў і паслуг, фітнэс-клуб, кінатэатр і падземная паркоўка. Гэта толькі частка таго, што можа прапанаваць новы гандлёва-забаўляльны цэнтр Galeria Jurowiecka, пабудаваны ў самым цэнтры Беластока. Ужо ў час будаўніцтва гаспадары разлічвалі на будучых пакупнікаў у тым ліку і з Беларусі.