Фотафакт: “З Новым годам! З новымі падаткамі!”
Аўтамабіль з такім надпісам на шкле пабачыў карэспандэнт “Твайго стылю” ў другі дзень новага года ў самым цэнтры Гродна.
Аўтамабіль з такім надпісам на шкле пабачыў карэспандэнт “Твайго стылю” ў другі дзень новага года ў самым цэнтры Гродна.
У Старым замку з 28 снежня і да 15 сакавіка працуе выстава, прысвечаная воінам-інтэрнацыяналістам, якія ваявалі ў Афганістане.
Святочны кірмаш “Падары Раство” арганізавала кафедра ангельскай філалогіі філалагічнага факультэту. Усе сабраныя сродкі будуць накіраваны ў дзіцячы дом, каб парадаваць дзетак навагоднімі падарункамі.
Ужо традыцыйна навучэнцы лабараторыі ракетна-касмічнага мадэлявання ў ваколіцах навагодніх святаў запусцілі на стадыёне “Нёман” ракеты ў выглядзе навагодніх персанажаў. Снегавік, Дзед Мароз, елачка ды іншыя адмыслова дэкараваныя ракеты ўздымаліся на вышыню каля 150 метраў.
Чаго і варта было чакаць, лепшы гулец гарадзенскага “Нёмана” апошніх гадоў, брамнік Сяргей Чэрнік, на Новы год перабраўся ў склад жоўта-сініх. Пра гэта стала вядома першага студзеня: як гаворыцца, “падарунак атрымаўся”.
Глуханямыя просяць аб дапамозе ўзамен на сцяжкі з сімволікай надыходзячага чэмпіянату па хакеі. Акцыя адбываецца на рагу Сацыялістычнай і Кірава, Маркса. Гэта зафіксаваў на здымку карэспандэнт “Твайго стылю” 30 снежня, каля 15.00.
Пра што пісаў “Твой стыль” у мінулым годзе, што хвалявала нашых аўтараў і чытачоў, што здарылася ў горадзе і рэгіёне – мы пераглядзелі ўсе публікацыі на нашым сайце ды выбралі, на наш погляд, самае важнае. Паколькі здарылася ў мінулым годзе нямала, прэзентуем вынікі года ў дзвюх частках. Першая – ад студзеня да чэрвеня 2013.
“Твой стыль” віншуе сваіх чытачоў з надыйшоўшым Новым годам! Дзякуй за тое, што ў мінулым годзе Вы былі з намі. Мы будзем старацца і ў новым 2014 годзе заставацца цікавымі для вас. Мы заўсёды радыя вашым водгукамі, каментарам, прапановам і лістам – чакаем зваротнай сувязі.
Здзяйснення пастаўленых мэтаў, поспехаў ва ўсіх справах, шчасця і здароўя! Толькі добрых людзей навокал! Заставайцеся ў “Стылі”!