У тэатры лялек прэм’ерны спектакль – “Фаўст. Сны”
Закрытая прэм’ера спектакля па матывах Гётэ прайшла ў канцы 2013 года. Усе ахвотныя змогуць пабачыць спектакль ужо 6 і 7 лютага.
Закрытая прэм’ера спектакля па матывах Гётэ прайшла ў канцы 2013 года. Усе ахвотныя змогуць пабачыць спектакль ужо 6 і 7 лютага.
Мэта – зрабіць сёлетнюю культурную сталіцу Беларусі прыцягальнай для турыстаў і падрыхтавацца да юбілейнага фестываля нацыянальных культур. Рамонтныя, будаўнічыя працы і дэкаратыўнае аздабленне горада будуць весціся паралельна.
На рахунку гарадзенцаў 1993 і 1994 года нараджэння, як мінімум, 9 злачынстваў: 3 угона, крадзеж аўтамабіля, 3 крадзяжы маёмасці з машын, 2 крадзяжы паліва з прыпаркаваных фур.
У аддзеле мастацтва Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Карскага працуе чарговая выстава з цыкла “Дакрануцца да гісторыі”. На гэты раз арганізатары адышлі ад традыцыі дэманстраваць друкаваныя антыкварныя экспанаты – перавага аддадзена прадметам матэрыяльнай культуры.
Сёння Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэнняў. У прыватнасці, з’явіліся новыя намеснікі старшыні Брэсцкага, Гродзенскага і Магілёўскага аблвыканкамаў.
Алена Агей стала намесніцай старшыні Гродзенскага аблвыканкама.
Чарговы “Кірмаш праектаў”, які адбыўся 21 студзеня ў Гродне, стаў працягам дыскусіі ў межах гарадзенскай грамадскай супольнасці з нагоды атрымання горадам статусу культурнай сталіцы Беларусі. Але на гэты раз былі прапанаваныя не проста ідэі, а канкрэтныя праекты.
У Гродна вяртаецца папулярны некалі конкурс “Міс Гродна”. Карэспандэнтка “Твайго стылю” паразмаўляла з прадпрымальнікам Ігарам Леговічам, які стварыў і прадзюсаваў гарадзенскі конкурс прыгажосці з 1987 да 2005 года.
Каля 170 каталіцкіх святароў будуць удзельнічаць у VIII Чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе сярод ксяндзоў 24-28 лютага 2014 года.
Панк/хардкор гурт з Гродна Pet Nihil, які ў пачатку 2000-х перажываў уздым папулярнасці, выпусціў новы альбом пасля дзевяці год маўчання. Трэці электрычны альбом каманды мае назву “Spit”.
Супрацоўнік музею гісторыі рэлігіі ў Горадні Уладзімір Кіслы толькі што перадаў у адзін з касцёлаў сваю апошнюю знаходку. Яму далі на рэстаўрацыю невялікую карціну, а пад ёй ён знайшоў даўнейшую і больш па-майстэрску выкананую.