Як планавалі рэстаўраваць Савецкую вуліцу ў 1988 годзе
Апошнім варварскім актам разбурэння старога Гродна ў савецкі час стаў знос чыгуначнага вакзала ў 1985-1986 гг. Яшчэ б год-два пастаяў і ўжо радаваў бы нашае вока аж да цяперашняга дня, бо хутка пасля яго разбурэння сітуацыя памянялася.