Гродзенская махлярка прапаноўвала зрабіць шэнгенскую візу за 500 даляраў

|

Праваахоўнікі затрымалі гарадзенку, якая такім чынам падманула чатырох чалавек.

Да канца тыдня ў Гродне можа пахаладаць да -27°С

|

У мінулую ноч слупкі тэрмометра ў Гродне апускаліся да -15°С, у Наваградку да -20°С.

Тэмпература паветра працягвае зніжацца.

Супрацоўнікі ДАІ просяць не выпраўляца ў дальнія паездкі на аўтамабілях і частуюць змерзлых вандроўнікаў гарбатай.

У гарадзенскім Новым замку адбудзецца прэзентацыя аднайменнага літаратурнага альманаху

|

У другім нумары літаратурнага альманаха “Новы замак”, які выдала Гарадзенская абласная філія Саюза Беларускіх пісьменнікаў, свае творы прадстаўляюць каля 20 літаратараў.

На Гарадзеншчыне пабудуюць кітайскі індустрыяльны парк

|

Разглядаюцца пляцоўкі ў Ваўкавыскім і Шчучынскім раёнах, акрамя таго, могуць выкарыстаць плошчы гарадзенскіх прадпрыемстваў, напрыклад, “Радыёхвалі”.

Больш за 60 магаў збяруцца на міжнародны фестываль фокуснікаў у Гродне

|

Фестываль Magic Show пройдзе ў Драматычным тэатры 8 і 9 лютага. Сваё майстэрства гарадзенцам прадставяць зоркі-ілюзіяністы з Беларусі, Украіны, Расіі, Літвы, Латвіі і Эстоніі.

У антыкафэ “Живое время” прайшла першая чайная цырымонія

|

Яе праводзілі ўдзельнікі Клуба аматараў чаю. Прысутныя змаглі пакаштаваць розныя гатункі чаю, даведацца, чым адрозніваецца пуэр ад улуна, і як правільна заварваць гэты папулярны напой.

Культурніцкія ідэі гарадзенцаў ацэняць эксперты з Мінска

|

Чарговы “Кірмаш праектаў” ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” пройдзе ў Гродне 21 студзеня. Ідэі гарадзенцаў ацэняць музычны крытык, кіраўнік праекта Experty.by Зміцер Безкаравайны і начальнік аддзела культуры адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска Аксана Нікіціна.

Уладзімір Ягорычаў падмануў Савет факультэта ГрДУ?

Выкладчык гарадзенскага ўніверсітэта Уладзімір Ягорычаў (на фота) сфальсіфікаваў дакументы, каб прайсці конкурс на пасаду дацэнта новай кафедры. Гэта высветліла ягоная калега прафесар Святлана Куль-Сяльверстава ў выніку даследавання пасля конкурсу.

Зліваў салярку са службовай машыны?

|

Сёння супрацоўнікі праваахоўных органаў “застукалі” чалавека, які, на іх думку, зліваў салярку са службовага аўто. Гэта адбылося ў дварах вуліцы Рэйманта. Кіроўцу спачатку затрымалі супрацоўнікі АМАП, а пасля прыехалі следчыя, якія ў хуткiм часе з’ехалі.

Польскае консульства ў Гродне пашырылася (фота)

|

Прысутны на адкрыцці новых памяшканняў пасол Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка нагадаў, што новая зала для наведнікаў і новыя акенцы падачы дакументаў не дапамогуць павялічыць колькасці выданых візаў, калі не атрымаецца пашырыць штат консулаў.