Супрацоўнікі Гарадзенскай ДАІ дапамаглі інваліду

|

Вечарам у суботу экіпаж ДАІ, што патруляваў пасёлак Баранавічы, звярнуў увагу на  мужчыну ў інвалідным вазку.

“Нёман” і Пушкоў – першая перамога

|

Учора гарадзенскі “Нёман”, пад кіраўніцтвам свайго новага трэнера Сяргея Пушкова, атрымаў першую перамогу. У Гродне быў біты наваполацкі Хімік-СКА.

Жорсткае забойства прадаўшчыц у Лідзе застаецца нераскрытым

|

Двух забітых жанчын знайшлі ля службовага ўваходу ў краму на ўскрайку Ліды 15 верасня мінулага году.

Пракурор Гродзенскай вобласці Віктар Марозаў адзначыў, што злачынства было старанна падрыхтавана, злаўмыснік прадугледзіў усе дэталі.

Пачалася падрыхтоўка да IV Фестывалю журналістыкі “Твой стыль”

|

Фестываль адбудзецца ў сярэдзіне траўня ў Гродне. У яго праграме – майстар-класы ў выкананні вядучых беларускіх і замежных журналістаў, цікавыя прэзентацыі, выставы, сустрэчы са стваральнікамі дакументальнага кіно, падсумаванне вынікаў нацыянальнага конкурсу для журналістаў-пачаткоўцаў.

У Гродне прэзентавалі другі выпуск “Новага замку”

У сераду, 22 студзеня, у гарадзенскім Новым замку прэзентавалі ўжо другі нумар літаратурнага альманаху, які акурат так і называецца – “Новы замак”. Альманах другі год запар выдае абласная філія Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Хакейны “Нёман” знайшоў замену Краўчанку

|

Цяпер камандай будзе кіраваць расійскі спецыяліст Сяргей Пушкоў. Раней у Беларусі ён працаваў з наваполацкім “Хімікам-СКА” і юнацкай зборнай Беларусі.

Афрыканская чума свіней праз Беларусь трапіла ў Літву

|

Глава ветэрынарна-харчовай службы Літвы Ёнас Мілюс паведаміў, што на мяжы з Беларуссю ў двух дзікоў знойдзены вірус АЧС. Нягледзячы на ўсе захады памежных з Беларуссю краін Еўрасаюзу, небяспечны вірус трапіў у Еўропу.

Бітва паэтаў транслявалася ў жывым эфіры

|

Маладыя і сталыя, пачаткоўцы і аўтарытэты, рамантычныя і рашучыя, гарадзенскія і не толькі. Так выглядаў склад удзельнікаў другога гарадзенскага паэтычнага слэму, які адбыўся 24 студзеня ў антыкавярні “Жывы час”. “Твой стыль” вёў прамую трансляцыю з імпрэзы.

У бліжэйшую ноч на Гарадзеншчыне будзе да -28°С

|

Тэмпература паветра ў Гродне ў апошнія суткі на 12°С ніжэй за кліматычную норму  і працягвае зніжацца. Сёння апоўдні было -18,6º С, але  да тэмпературнага рэкорду яшчэ далёка: у 2010 годзе 24 студзеня -25,0ºС.

У Гродне прайшла экуменічная малітва за еднасць хрысціян

23 студзеня ў гарадзенскай  катэдры на супольным набажэнстве прысутнічалі прадстаўнікі рыма-каталіцкай, праваслаўнай і лютэранскай Цэркваў. Аб хрысціянскім адзінстве гарадзенскія вернікі разам з усім светам маліліся на працягу тыдня з 18 да 25 студзеня.