Dzieciuki: “Крытыкі пройдуцца па нашым альбоме наждаком”

|

Напярэдадні выхаду дэбютнага альбому “Гарадзенскі гармідар” і вялікага канцэрту ў мінскім клубе Re:Public гурт Dzieciuki даў інтэрвію парталу Tuzin.fm.

Жаўнеры беларускага Супраціву на паштоўках

У Гродне выйшаў набор паштовак з малавядомымі партрэтамі ўдзельнікаў беларускіх антысавецкіх фармаванняў часоў ІІ Сусветнай вайны.

Расіянам не хапае кіроўцаў на Алімпіядзе ў Сочы. Працаваць будуць гарадзенцы

|

Вадзіцелі аўтобусаў з Гродзенскай вобласці будуць абслугоўваць рэгулярныя пасажырскія рэйсы на зімовай Алімпіядзе ў гэтым годзе

Яўген Якуш адзначыў сусветны дзень The Beatles танцамі на пялёстках руж

Перакласці песню бітлоў “All you need is love” на мову глуханямых танцору дапамаглі навучэнцы гарадзенскай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннямі слыху. Перформанс прайшоў у самым цэнтры Гродна, на вуліцы Савецкай.

Выдавецтва “ЮрСаПрынт” выдала дзве новыя кнігі па гісторыі Гарадзеншчыны

|

Першая – даследаванне гісторыі пажарнай службы ў Гродне і рэгіёне, другая – чарговы выпуск зборніка “Філалагічнае краязнаўства Гродзеншчыны (матэрыялы і даследаванні)”, заснаванага ў 2012 годзе.

На праваслаўнае Вадохрышча ў Гродне пахаладае да -15

|

“Гроднааблгідрамет” насуперак уласнаму папярэдняму прагнозу абяцае істотнае пахаладанне ў канцы тыдня.

18 студзеня Гродна афіцыйна стане культурнай сталіцай

|

Урачыстасці з гэтай нагоды пройдуць у драмтэатры.

Пасля тэатралізаванага гістарычнага ўступу і прэзентацыі кнігі-летапісу, у якой з гэтага дня будуць фіксаваць знакавыя факты гісторыі Гародні, пачнецца вялікі канцэрт.

Праграма развіцця ААН прафінансуе 18 праектаў у сферы экатурызму на Гарадзеншчыне

|

Кожны з праектаў атрымае да 15 тысяч долараў. Гэтаксама праграма дапаможа 13 праектам з Берасцейшчыны. Агулам па выніках конкурсу, аб’яўленага ў 2013 годзе, адабрана 31 з 94 пададзеных заявак.

На Гарадзеншчыне за парушэнні ў будаўніцтве распачалі 27 крымінальных справаў

|

За 2013 год праваахоўнікі выявілі 450 злачынстваў у сферы будаўніцтва.

Большасць з іх звязаныя з карупцыяй, сыходам ад падаткаў, махлярствам, завышэннем коштаў, піша belta.by.

Горад у здымках: 15 студзеня 2014

| Без катэгорыі

З гарадскіх елак пачалі здымаць упрыгожанні, а на вуліцы Савецкай павесілі расцяжку “Культурная сталіца Беларусі”. А яшчэ гэты дзень запамятаўся гарадзенцам вялікай колькасцю снегу.