Міністэрства энергетыкі не адмаўляецца ад асушэння Святога балота

Анлайн канферэнцыю з прадстаўнікамі міністэрства энергетыкі і прадпрыемства “Белтопгаз” правяло 9 студзеня БелТА. У час яе было зададзена нямала пытанняў адносна будучага заказніка “Азёры” і балота Святога. Нагадаем, што 2 лістапада на грамадскіх слуханнях у Азёрах неабыякавыя актывісты і мясцовыя жыхары выказаліся супраць асушэння.

“Гроднааблгідрамет” папярэджвае пра небяспечны моцны вецер

|

Выходныя ў Гродне пройдуць пад знакам аранжавага ўзроўню небяспекі.

Парывы заходняга ветру ў бліжэйшую ноч дасягнуць 15-20 м/с, 11 студзеня – да 14 м/с.

Суд арыштаваў маёмасць “Экамедсэрвіса”

|

9 студзеня стала вядома, што бацькі Юліі Кубаравай запатрабавалі з “Экамедсэрвіса” 10 мільярдаў рублёў кампенсацыі.

10 студзеня, пасля патрабавання накласці арышт на абсталяванне медцэнтра, суд арыштаваў маёмасць на суму 10 млрд 20 млн рублёў. 

Дзіцячы хоспіс запрашае гарадзенцаў на дабрачынны спектакль

|

Казку “Снежная каралева” пакажуць 17 студзеня ў Музеі гісторыі рэлігіі валанцёры Міжнароднага аб’яднання “Тэатро” з Францыі. Перад спектаклем пройдзе дабрачынная выстава-продаж упрыгожванняў і забавак ручной працы.

У сусветны дзень “Бітлз” гарадзенскія дзеці пакажуць танец любові

|

16 студзеня выхаванцы Гродзенскай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннямі слыху станьчаць у цэнтры горада гімн любові – песню “All you need is love”.

Тадэвуш Гавін прэзентуе ў Гродне кнігу пра жыццё палякаў у БССР

|

Найноўшую кнігу ганаровага старшыні Саюза палякаў у Беларусі Тадэвуша Гавіна “За быццё палякам. Палякі ў БССР 1944-1991” прэзентуе сам аўтар 16 студзеня ў Генеральным консульстве Польшчы ў Гродне. Гэта ўжо шостая кніга Гавіна на тэму польскай меншасці ў Беларусі.

Dzieciuki прэзентавалі ў інтэрнэце “Песню пра гарадзенскага гастарбайтара”

| Без катэгорыі

Песня, якая ўвайшла ў дэбютны альбом гурта Dzieciuki “Гарадзенскі гармідар”, удзельнічае ў хіт-парадзе на Tuzin.fm.

Гарадзенскі ўніверсітэт – сёмы ў краіне ў рэйтынгу ВНУ паводле Мінадукацыі

Упершыню беларускае Міністэрства адукацыі склала рэйтынг лепшых вышэйшых навучальных устаноў краіны. Спіс складзены па выніках уступнай кампаніі 2013 года і ацэньвае патэнцыял першакурснікаў.

Сцяпан Стурэйка: калі ў Гродна вернецца слон, тады вернецца і Фара Вітаўта

|

У канцы мінулага году “Твой стыль” выдаў першую электронную кнігу – “Разрушыцель” Сцяпана Стурэйкі. Цяпер, калі многія нашы чытачы ўжо паспелі пазнаёміцца з творам, мы пагутарылі з аўтарам пра працэс паўстання аповесці і пра ідэі, закладзеныя ў “Разрушыцелі”.

Бацькі памерлай пасля аперацыі гарадзенкі патрабуюць кампенсацыю ў 1 мільён даляраў

Суд Кастрычніцкага раёна Мінска пачаў разгляд крымінальнай справы, распачатай у дачыненні да кіраўнікоў і ўрача медыцынскага цэнтра “Экамедсэрвіс” пасля смерці пацыенткі з Гародні 25-гадовай Юліі Кубаравай.