Адметнасцю фестываля нацыянальных культур у Гродне стануць тэатралізацыі на тэму вайны
Сёлета 6-7 чэрвеня ў Гродне пройдзе юбілейны Х фестываль.
На фінальныя мерапрыемствы чакаюць каля 850 артыстаў, а ў праграму плануецца дадаць новыя кірункі.
Сёлета 6-7 чэрвеня ў Гродне пройдзе юбілейны Х фестываль.
На фінальныя мерапрыемствы чакаюць каля 850 артыстаў, а ў праграму плануецца дадаць новыя кірункі.
Народныя майстры прадставяць справаздачную тэматычную выставу “Гарадзенская мелодыя” ў гродзенскай выставачнай зале.
Вернісаж адбудзецца 14 студзеня а 17-ай гадзіне.
Скандынаўская хадзьба з палкамі трэніруе каля 90% мышцаў цела, паляпшае працу сэрца і лёгкіх, ды робіць яшчэ шмат чаго карыснага для здароўя чалавека. Майстар клас у Гродне адбудзецца 18 студзеня ў лесапарку Пышкі.
У Беларусi гэты год улады абвесцілі “Годам гасціннасці” – перадусім у сувязі з чэмпіянатам па хакеі, які пройдзе ў Мінску. Гарадзенцы адказываюць на пытанні “Твайго стылю”: Ці беларусы гэта гасцінны народ? У чым гэта выяўляецца? Што запамятаюць з нашай краіны замежнікі, якія прыедуць на чэмпіянат?
Пасля таго, як з патрабаваннямі палепшыць умовы працы выступілі супрацоўнікі мінскай хуткай дапамогі, да іх далучыліся калегі з Гродна. Раніцай 11 студзеня ў Цэнтральнай станцыі хуткай дапамогі адбылася сустрэча супрацоўнікаў з начальнікам упраўлення аховы здароўя аблвыканкама Андрэем Стрыжаком.
“Нёман” губляе чарговага гульца – на гэты раз Ягора Зубовіча. У Ягора скончылася арэнднае пагадненне з гарадзенскім клубам. На правах арэнды Зубовіч вымушаны вярнуцца ў свой ранейшы клуб – беластоцкую “Ягелонiю”, якая зацікаўлена ў яго паслугах.
У чацвер, у цэнтральным матчы тура чэмпіянату Беларусі па хакеі, жлобінскія “ваўкі” дома ў авертайме вырвалі перамогу ў гарадзенскага “Нёмана” з лікам 3:2.
Яшчэ ў пачатку футбольнага сезону праваабаронца Ігар Случак накіроўваў лiст у адрас футбольнага клуба “Нёман” з пытаннем аб выкарыстанні беларускімі клубамі беларускай мовы. Гарадзенская каманда не засталася ў баку і адказала актывісту. А цяпер – павіншавала са святамі!
У дэпартаменце выканання пакаранняў МУС патлумачылі – кіраўніцтва ў поўным складзе адправілася на пенсію.
Беларуска-літоўская выстава “Паўстанне 1863 года: твары, імёны, гісторыі” працуе ў гарадзенскім Старым замку да нядзелі 19 студзеня. На ёй можна пабачыць аўтэнтычныя рэчы, такія як здымак Каліноўскага або сцяг паўстанцаў. Экспанаты нідзе ў Беларусі, акрамя Гродна, не будуць выстаўляцца, і па заканчэнні выставы вернуцца ў Літву.