Думаю, што гэта быў няшчасны выпадак…

|

Год назад, 19 студзеня 2013 г., не стала Юры Гуменюка. Вядомы гарадзенскі паэт і журналіст загінуў пры да канца не высветленых абставінах. У праваахоўных органах выказалі версію, што гарадзенец скончыў жыццё самагубствам, але я катэгарычна не згодны з такім меркаваннем.

Гарадзенскі “Нёман” дома абыграў “Металург” са Жлобіна

|

Пасля ўпэўненай перамогі гарадзенцаў над “Хімікам”, “Нёман” разбіраецца са жлобінскiмi “ваўкамі” і зноў вяртае сабе першае месца.

“Dark Jazz” без саксафонаў: адкрылася выстава фотаімправізацый Яўгена Кандратовіча

|

Адкрыцце першай персанальнай выставы гарадзенскага фатографа Яўгена Кандратовіча адбылося 19 студзеня ў антыкавярні “Живое время”. Выстава мае назву “Dark Jazz”. Падтрымаць фатографа на вернісажы прыйшлі сябры, калегі, родныя, ды проста зацікаўленыя людзі.

“Не трэба блытаць святы абрад са звычайным гартаваннем арганізму”. На Юбілейным возеры святкавалі Хрышчэнне

19 студзеня, калі праваслаўныя вернікі адзначаюць Хрышчэнне, на возеры Юбілейным адбыліся масавыя вадохрышчанскія купанні. Іх арганізатарамі выступілі гарадзенскія “маржы” сумесна з абласным Таварыствам ратавання на водах і абласным падраздзяленнем МНС.

Уікэнд у здымках: 18-19 студзеня 2014

| Без катэгорыі

У мінулыя выходныя Гродна афіцыйна прыняў сертыфікат “Культурнай сталіцы Беларусі”, а праваслаўныя веруючыя, “маржы” ды выратвальнікі святкавалі на Юбілейным возеры. “Твой стыль” зрабіў фота і там, і там.

Працоўная група распрацуе ўмовы продажу дзяржпакету акцый ААТ “Гродна Азот”

“Гродна Азот” – адно з прадпрыемстваў інтэграцыйнай “пяцёркі”, на рэалізацыю якіх цяпер завязаныя не толькі пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь, але і фінансавая лаяльнасць Крамля.

Гродзенская мытня за год прынесла бюджэту больш за 2,5 трыльёна рублёў

|

Летась праз пункты пропуску Гродзенскай рэгіянальнай мытні прайшло больш за 2,2 мільёна транспартных сродкаў, перавезена каля 9,1 мільёна тон тавараў.

Беларусы зноў усталявалі рэкорд па вывазе тавараў з Польшчы: 250 мільёнаў еўра ў 2013 годзе

Тавары на рэкордную суму амаль мільярд злотых (каля 250 млн еўра) вывезлі замежнікі з Польшчы ў 2013 годзе праз пункты пропуску Падляшскага ваяводства. Большасць замежнікаў – грамадзяне Беларусі.

“Па дадзеным адрасе не знаходзяцца”: актывістам з Мастоў вярнулі звароты да раённых дэпутатаў

30 снежня актывісты Руху “За Свабоду” звярнуліся да усіх дэпутатаў Мастоўскага райсавета з просьбай прадставіць вынікі сваёй чатырохгадовай працы ў Савеце. Звароты былі дасланыя на адрас Мастоўскага раённага Савета дэпутатаў.

З-за маразоў 21 студзеня адмененыя 2 аўтобусы “Мінск-Гродна”

|

У сувязі з рэзкім зніжэннем пасажырапатоку на міжгародніх маршрутах, выкліканым узмацненнем маразоў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, “Мінсктранс” адмяніў на 21 студзеня некалькі рэгулярных міжгародніх аўтобусных рэйсаў. У тым ліку 2 аўтобуса на Гродна.