Гарадзенскі футбаліст Максім Вітус перайшоў у харвацкi клуб, каб атрымаць запрашэнне ў зборную
Выхаванец ваўкавыскага футбола, у мінулым гулец гарадзенскага “Нёмана” і мiнскага “Дынама” Максім Вітус падпісаў на днях кантракт з харвацкім “Сплітам”. Пагадненне з абаронцам разлічана на 2,5 года, паведамляе афіцыйны сайт харвацкага клуба.