Аблвыканкам: “Падстаў для турбот няма – спартсмены будуць трэніравацца ў басейне”

|

Каля 70 гарадзенскіх скакуноў у ваду і чатыры трэнеры спынілі трэніроўкі ў басейне былога ФОК, які сёння называецца “Аквацэнтр”. Пасля росту коштаў на камунальныя паслугі басейн павысіў арэнду і для спартыўнай школы. З-за фiнансавых цяжкасцяў спартсмены не могуць працягваць трэніроўкі на вадзе.

Што напісана на самай таямнічай памятнай шыльдзе ў Гродне?

|

Ці не кожны гарадзенец бачыў чорную шыльду са збітым надпісам, што вісіць на сцяне сённяшняга Гуманітарнага каледжа па вуліцы Леніна. Надпіс на ёй прачытаць немагчыма, ён быў мэтанакіравана знішчаны ў савецкі час, але некалькі гадоў таму яго ўдалося расшыфраваць гарадзенскім аматарам даўніны.

Васілючак адправіцца з “Крыламі” ў Арабскія Эміраты. Яго лёс вырашыцца ў пачатку лютага

|

Для 21-гадовага галкіпера гарадзенскага “Нёмана” гэта будзе паўторны прагляд у расійскай камандзе. У лістападзе 2015 года футбаліст здолеў зрабіць добрае ўражанне на cамарскі клуб, але тады здзелка не адбылася.

Лепшы рыбак вобласці і адзін з лепшых у Беларусі жыве ў Гродне

|

У нядзелю, 23 студзеня, у ландшафтным заказніку “Азёры” на возеры Белым праходзіў фестываль “Ільдзіна 2016”. Ён сабраў больш за трыццаць лепшых рыбакоў Гродзенскай вобласці. Прызёрам фестывалю стаў жыхар Гродна, які райней перамог на чэмпiянаце краiны.

Тым часам у Гродне: 25 студзеня ў гісторыі горада, рэгіёну і свету

|

25 студзеня 1946 года ў Гродне было створана абласное аддзяленне Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР, а ў 1949 у Ізраілі прайшлі першыя парламенцкія выбары.

Амерыканскае турнэ гродзенскага мэра: пасля Сакрамэнта Мечыслаў Гой наведаў Лос-Анджэлес, на чарзе Ванкувер

|

У час візіту ў ЗША і Канаду старшыня гродзенскага гарвыканкама прадстаўляе Гродна і рэгіён, а таксама прадпрыемствы, што ў іх працуюць, паведамляе сайт гарвыканкама.

У Гродна з’явіўся горад-пабрацім у ЗША

|

Дамову аб пабрацімстве паміж Гродна і каліфарнійскім гарадком Ранчо Кардова падпісалі 22 студзеня ў мэрыі Ранча Кардова. Старшыня гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой узначальваў беларускую дэлегацыю, што наведала сталіцу Каліфорніі Сакрамэнта і ваколіцы, піша газета “Диаспора”.

Польскі калекцыянер вывез з Гродна рарытэтны мапед “Niemen”. Гарадзенцы змогуць пабачыць яго летам

|

Багаты жыхар Беластока з дапамогай прыватных сувязей знайшоў у Гродне мапед “Niemen”, што выпускаўся тут да Другой сусветнай вайны, ды змог вывезці яго ў Польшчу, дзе ўзяўся за рэстаўрацыю.

“Кінавідэапракат” збірае ідэі для Фестывалю нацыянальных культур

|

Падрыхтоўка да Фестывалю нацыянальных культур, які пройдзе ў першыя выходныя чэрвеня, ідзе поўным ходам: сцэнарый напісаны, вядучыя запрошаны, творчыя калектывы рыхтуюць нумары. Арганізатары свята гатовыя прыўнесці ў шоў “разыначку”, якая прыйшлася б даспадобы гарадзенцам і гасцям горада.

У Гарадзенскай вобласці засталося 106 чалавек старэйшых за 100 гадоў

|

Гарадзеншчына застаецца рэгіёнам з найбольшай працягласцю жыцця. Калі летам 2015 года стогадовы рубеж тут пераадолелі 108 доўгажыхароў, то на 1 студзеня 2016 года іх колькасць скарацілася на два чалавекі.