“Што мне гэты долар, калі няма ні працы, ні заробку…” – апытанне ў Гродне
У Беларусі імкліва даражэе валюта, абясцэньваецца рубль. Як вы рэагуеце на гэта? Ці спрабуеце якім-небудзь чынам уберагчы свае рублёвыя зберажэнні? З такімі пытаннямі карэспандэнт “Свабоды” звяртаўся да гарадзенцаў.