У Гродне пачаў працу першы ў гэтым сезоне бясплатны каток
З надыходам новага года і моцных маразоў у парку Жылібера з’явіўся першы ў горадзе бясплатны каток. Для тых, у каго няма канькоў, працуе пракат.
З надыходам новага года і моцных маразоў у парку Жылібера з’явіўся першы ў горадзе бясплатны каток. Для тых, у каго няма канькоў, працуе пракат.
У 22.30, 1 студзеня, два мужчыны скралі з-пад крамы “Алмі” па вул. Ліможа, 32Б сабаку пароды Джэк-расэл тэр’ер. Міліцыя прасіла дапамагчы ў яе пошуку і ўжо праз дзень жывёла знайшлася.
Літаральна за некалькі дзён да Новага Году старшыня гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў расказаў аб павышэнні турыстычнай прывабнасці Аўгустоўскага канала, якой мясцовыя ўлады будуць займацца ў наступным годзе. Адзін з аўтараў “Твайго стылю” падказвае чыноўнікам, што варта дадаць у іх планы.
Клуб настольных гульняў “Партал” хутка будзе існаваць у афлайнавай прасторы ды ўласным памяшканні. Ужо 3-га студзеня ён пачне працаваць як антыкафэ па вул. Вялікай Траецкай, 31. Клуб абяцае стаць не менш папулярнай пляцоўкай, чым ранейшы “Жывы час” або сённяшняя “Крама Ц”. Кіраўнік “Партала” Іван Петушок расказаў “Твайму стылю”, чым будзе жыць установа.
Больш за тысячу гарадзенцаў 2 студзеня наведалі адкрыццё доўгачаканага гарналыжнага цэнтру ў Каробчыцах. Хоць стаяць у чарзе даводзілася часам больш за гадзіну, практычна ўсе засталіся задаволеныя.
У 2010 годзе ў Гродне адкрылася другая крама інтымных тавараў “Паприка”. За пяць гадоў працы змянілася шмат. Дырэктар і ўладальнік крамы Юры Мельнікаў расказаў пра свае прынцыпы, як крама перажывае крызісы і чаму інтым-тавары лепш купляць не ў інтэрнэце, а ў афлайнавых крамах.
Нарэшце надыйшла зіма са снегам і марозамі. Сагрэцца на вуліцы ў час зімовай прагулкі па цэнтры Гродна дапаможа гарачая кава, а мы падкажам, дзе яе можна ўзяць з сабой.
У першы дзень 2016 году мы адшукалі ў Instagram фотаздымкі вашых елак. Аказалася, што ў гарадзенцаў у вялікай пашане пушыстыя пластыкавыя дрэўцы, але і сапраўдныя зялёныя прыгажуні яшчэ не перавяліся.
Другі раз гарадзенскія аматары бегу пачынаюць Новы год з прабегу цвярозасці. Летась 1 студзеня на старт выйшла 60 гарадзенцаў, сёлета – больш за 130. На фінішы кожны ўдзельнік атрымаў ганаровы медаль.
У прыёмным пакоі бальніцы хуткай дапамогі, якая дзяжурыла па гораду ў навагоднюю ноч, расказалі, што для медыкаў гэта дзяжурства не моцна адрознівалася ад іншых. Паступіла 28 пацыентаў, усім была своечасова аказана дапамога.