У Беларусі запусцілі конкурс прадпрымальніцкіх ідэй, мерапрыемствы якога пройдуць і ў Гродне

|

Публічны конкурс ідэй і інавацыйных праектаў моладзі, студэнтаў, выпускнікоў і прадпрымальнікаў абвесцілі ў снежні 2015 года. Для ўдзельнікаў няма ніякіх узроставых або прафесійных абмежаванняў.

Атамны варыянт. Гродзеншчына ў планах глабальнай вайны супердзяржаваў учора і сёння

|

Што было б, калі б Гродна стаў мэтай атамнага ўдару НАТА або Расіі? “Твой стыль” падлічыў знішчэнні, якія б чакалі горад і рэгіён.

Першы крадзеж машыны ў 2016 годзе ў вобласці: бомж угнаў “Ніву”

|

Праз 17 гадзін пасля наступлення Новага году ў Скідзелі адбыўся першы сёлетні аўтакрадзеж на Гарадзеншчыне, паведаміў прадстаўнік прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі.

У Гродне пройдзе сустрэча з Аляксандрам Фядутам і іншымі стваральнікамі серыі “Беларуская мемуарная бібліятэка”

|

Прэзентацыя з удзелам каардынатараў серыі Аляксандра Фядуты, Наталлі Гардзіенка і дырэктара выдавецтва “Лімарыус” Марыны Шыбко пройдзе 8 студзеня ў галерэі “Крыга”. Пачатак у 16.00.

Тым часам у Гродне: 4 студзеня ў гісторыі горада, рэгіёну і свету

|

4 студзеня ў Гродне пачалі выпускаць запалкі, Слонім атрымаў герб, а The Beatles апошні раз працавалі разам у студыі.

Уладальнікі гарадзенскай этнакрамы “Цудоўня”: “Ідзе перыяд выхавання новага беларуса”

Гандлёва-культурная прастора “Крама Ц” аб’яднала пад адным дахам краму-клуб “Кубік”, краму экамэблі “33 комода” і этнакраму “Цудоўня”. Апошняя пазіцыянуе сябе не толькі як бізнес, а хутчэй як утульнае месца, дзе можна з карысцю і прыемнасцю правесці час на цікавых імпрэзах і прыдбаць якасныя вырабы беларускіх рамеснікаў. Менавіта папулярызацыю і развіццё рамесніцтва і лічыць сваёй звышзадачай “Цудоўня”. Зялёны партал Гродзеншчыны пагутарыў з уладальнікамі “Цудоўні” Андрэем і Надзеяй аб прыродзе і экалагічным ладзе жыцця беларусаў, аб пераемнасці традыцый і аб самых папулярных беларускіх прыродных матэрыялах.

Пошукава-выратаваўчы атрад “ЦентрСпас” падвёў вынікі года: 40 пошукаў, з іх восем паспяховых

У Гродне падвялі вынікі дзейнасці пошукава-выратавальнага атрада “ЦентрСпас” у 2015 годзе. Камандзір атрада Яраслаў Струцiнскi таксама агучыў планы развіцця на 2016 год.

Беражыце вушы: надвор’е ў Гродна на тыдзень

|

На гэтым тыдні захаваецца марознае зімовае надвор’е. З другой паловы тыдня марозы пачнуць крыху слабець. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра будзе вагацца ад -16°С да -9°С.

На Цэнтральным рынку ў Гродне прадпрымальнікі не выйшлі на працу. Пакуль з-за выходных

Першыя дні новага года традыцыйна з’яўляюцца прыбытковымі для прадпрымальнікаў, бо актыўнасць пакупнікоў высокая. Але ў Гродне на працу на адным з галоўных рынкаў горада не выйшаў ніводны індывідуальны прадпрымальнік. Сёлета на рынку вырашылі зрабіць вольныя дні аж да 5 студзеня. Акрамя аховы, некалькіх бабуль і гараджан, якія не ведалі пра выходныя, на рынку нікога не было.

Гарадзенцы могуць выбраць лепшых спартсменаў вобласці 2015 года

|

Упраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама абвясціла конкурс “Лепшы спартсмен – 2015”. Пераможцаў у ім абяруць самі гарадзенцы. Галасаваць можна анлайн, праз email, традыцыйную пошту або па тэлефоне.