“Матчынаму руху 328” адмовілі ў рэгістрацыі
Ініцыятары стварэння сацыяльна-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Матчын рух 328” атрымалі афіцыйную адмову аб рэгістрацыі арганізацыі з галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама за подпісам начальніка гэтай структуры Аляксандра Сянькевіча. Высокапастаўлены чыноўнік лічыць немэтазгодным рэгістрацыю аб’яднання ў сувязі з тым, што яно мае намер займацца дабрачыннай дзейнасцю.