У Гродне ўшанавалі памяць загінуўшых габрэяў канцэртам і прэзентавалі новую кнігу

|

У Гродзенскім музычным каледжы прайшлі мерапрыемствы прысвечаныя Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту, які штогод адзначаецца 27 студзеня.

Забытыя мясціны Гродна. “Кесонны” мост у канцы Брыгіцкай вуліцы

Будаўніцтва мастоў – цікавы накірунак у інжынернай справе. Мала які горад абыходзіцца без мосту. У Гродне за ўсю гісторыю былі дзясяткі мастоў, пісьменнік Аляксей Карпюк нават прысвяціў гродзенскім мастам рамантычны нарыс. Але, на нашу думку, самым прыгожым мостам, які неабдумана знішчылі ўжо ў пачатку ХХІ стагоддзя, быў так званы “кесонны” мост над чыгункай у канцы вуліцы Карла Маркса.

“Залатыя рукі і бясконцая цярплівасць”. У Гродне калекцыянеры рэстаўруюць старыя аўто і рыхтуюць праект з Беластокам

|

Аўтамабіль не раскоша, а сродак руху? Кіраўнік аўтарэтраклуба “Вінтаж” Сяргей Мукасей не згодны, бо “гэта тычыцца толькі новых машын”. Старыя ж аўто ламацца пачынаюць з першага дня. Аднак менавіта гэтым – неабходнасцю прыкласці рукі і патрабавальнасцю да ўладальніка – яны і вабяць гарадзенскага калекцыянера-рэстаўратара.

Гарадзенец узламваў старонкі дзяўчын у сацсетках і шантажаваў іх уласніц кампраматам

|

Дзве крымінальныя справы былі ўзбуджаны супраць 19-гадовага жыхара Гродна, які падазраецца ў несанкцыянаваным доступе да камп’ютарнай інфармацыі, паведаміў прадстаўнік прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігар Белазёраў.

“Ніколі не позна жыць”. Акцёр і рэжысёр Сяргей Курыленка адзначае 60-гадовы юбілей

|

Сяргей Курыленка – заслужаны артыст Беларусі, акцёр і рэжысёр драматычнага тэатра ў Гродне, даўно стаў адной з найбольш пазнавальных фігур у тэатральнай суполцы горада і нават яе брэндам. Напярэдадні юбілея, які ён адзначыць 28 студзеня, артыст распавёў “Твайму стылю”пра станаўленне свайго творчага лёсу і шляхі ў тэатральным мастацтве.

Гарадзенец хоча прайсці пешшу 30 тысяч кіламетраў і пазнаёміцца з Рамзанам Кадыравым

З 1 сакавіка гарадзенец Сяргей Мароз адправіцца пешшу ў чатырохгадовае падарожжа на Усход. Былы спартовец, які ў свой час адслужыў у вайсковым спецназе, мае намер прайсці гэты шлях, каб пакінуць свой след у гісторыі, а таксама быць годным прыкладам для свайго сына.

Хутка плэй-оф, а ў “Нёмана” тры паражэнні запар

|

Чарговы тур чэмпіянату Беларусі скончыўся для хакейнага “Нёмана” паражэннем. Гарадзенцы на сваёй пляцоўцы мінімальна саступілі лідару турнірнай табліцы салігорскаму “Шахцёру”.

Порна, нацызм і лекарская таямніца. Чаго лепей не рабіць у інтэрнэце, каб не атрымаць судзімасць

|

З красавіка ў Беларусі можна будзе атрымаць пакаранне за нелегальны кантэнт на камп’ютары або мабільнай прыладзе. “Твой стыль” успомніў, за якія дзеянні ў інтэрнэце ўжо сёння можна атрымаць ад беларускага суда пакаранне, часам зусім не малое.

Збіраемся на Ранчо альбо што трэба ведаць пра новага пабраціма Гродна

|

 “Твой стыль” сабраў інфармацыю пра каліфарнійскі гарадок, які стаў нядаўна пабрацімам Гродна ды візуалізаваў самыя цікавыя факты. Як распачыналася гісторыя Ранчо, хто жыве ў гэтым горадзе і на колькіх мовах размаўляюць яго жыхары, як арганізавана сістэма кіравання ды што такое “фестываль смелых фрызураў”? Шукайце адказы ў нашай інфаграфіцы!

Шэршэ ля фам: шукаем тыповую гарадзенку ў загалоўках навін

|

Сярод герояў інтэрнэт-навін, што пазначаны толькі прыналежнасцю да месца жыхарства, можна сустрэць і выбітных гераінь. Чалавек-гарадзенка не саступае свайму земляку-мужчыну па крэатыўнасці ў пошуку выхадаў з напружаных жыццёвых сітуацый і ўменню ў іх патрапляць. Віртуальная жанчына з Гродна дадасць фарбаў у жыццё і складзе вартую кампанію ахвотнаму на прыгоды чалавеку-гарадзенцу і не толькі.