На першы сэнсарны пакой у Гродне ўжо сабрана 42 мільёны. Гэта 120% ад патрэбнай сумы
Да завяршэння праекта засталося 17 дзён. Цягам гэтага часу кожны жадаючы можа пералічыць любую суму на сэнсарны пакой праз краўдфандынгавую платформу ulej.by. Хоспіс чакае ахвяраванняў ад усіх неабыякавых.
Праз “ямы” і войны да сучаснасці: Алесь Госцеў расказвае пра гісторыю гарадзенскай пошты
Алесь Госцеў – гарадзенскі краязнаўца і калекцыянер, для гісторыі гарадзенскай пошты з’яўляецца асобаю знакавай. Яго калекцыя пачтовых артэфактаў, звязаных з Гарадзеншчынай, адзначана залатымі медалямі на пяці філатэлістычных выставах. Пра некаторыя цікавосткі з гэтай гісторыі ён распавёў “Твайму стылю” ў Сусветны дзень пошты.
Фоташпацыр: На Дзевятоўцы добрае надвор’е, а на Брайтан Біч ізноў ідуць дажджы
Звычайна ў аб’ектыў фатографаў, што здымаюць горад, патрапляе цэнтр. Здымкі з Гродна пазнаюцца па выявах Каложскай царквы, Фарнага касцёла, фантанаў на Савецкай і каля тэатраў. На “Тваім стылі” таксама шмат здымкаў, дзе фонам падзей з’яўляецца гістарычная, пазнавальная частка горада. Але гэтым разам прапануем фоташпацыр па адным з ускрайкаў, дзе для многіх пачынаецца гарадзенская terra incognita.
Дзе, калі не на пошце: ці ёсць альтэрнатывы чэргам у аддзяленнях сувязі?
Хоць развіццё тэхналогій кардынальна паўплывала на сродкі сувязі, на пошту “не зарастае народная сцежка”. Пра чэргі ў аддзяленнях сувязі, асабліва ў перыяд аплаты камунальных паслуг, ведае кожны. У сусветны дзень пошты, 9 кастрычніка, мы высветлілі, як пазбегнуць бессэнсоўнай траты часу ў чэргах. Аказваецца, цяпер нават паштовыя маркі можна раздрукаваць дома!
Гродна ў Instagram: 27 верасня – 4 кастрычніка
На гэтым тыдні ў нашай падборцы ёсць неверагодныя восеньскія захады сонца і коцікі, якім ужо паціху робіцца халадно на вуліцы. Хочаце патрапіць у рубрыку? Пазначайце вашыя здымкі хэштэгам #hrodnats!
“Паставіць за каго?” і “Палітыка – справа мужчын”. ТОП-7 цытат выбаршчыкаў з участку ў цэнтры Гродна
Часам выбаршчыкі прыходзяць, маўкліва кідаюць бюлетэнь у скрыню і сыходзяць. Некаторыя ж так і хочуць падзяліцца сваімі думкамі з камісіяй і назіральнікамі. Журналістка “Твайго стылю”, якая назірала на адным з выбарчых участкаў, запісала выказванні і памяншальна-ласкальныя вытворныя ад імёнаў кандыдатаў, якія здаліся ёй цікавымі.
Канцэрты, кінафестывалі, навуковыя канферэнцыі: Што ў Гродна забаранялі улады?
13 лістапада ў рэстаране “Тапаз” пройдзе канцэрт Дзімы Іванова з “Аддис Абебы”. Канцэрт неаднаразова забараняўся гарадзенскімі ўладамі. Мы вырашылі ўзгадаць іншыя забароны на культурныя мерапрыемствы.
Як лідскі піўзавод вырас на фінскіх інвестыцыях
“Мы зрабілі стаўку на эвалюцыйную мадэль развіцця, а не рэвалюцыйную”, – кажа гендырэктар “Лідскага піва” Аўдрыус Мікшыс, прэзентуючы вынік мадэрнізацыі піўзавода, якая за шэсць гадоў вылілася ў 81 млн еўра. За гэты час былі не толькі падвоеныя вытворчыя магутнасці, закуплена новае абсталяванне і пабудаваны лагістычны комплекс, але і змяніўся падыход людзей да справы. Апошняе Мікшыс называе самым галоўным вынікам інвестыцый.
Арэнду дзіцячых садоў у час ранішнікаў могуць адмяніць
Пастанову абяцалі прыняць яшчэ ў пятніцу 11 снежня, але гэтага не адбылося.