Самавылучэнца з Гродна знялі з выбараў за незавераную копію працоўнай. Ён дайшоў да суду
Самавылучэнец з Гродна Максім Штэйнвальд вырашыў пайсці ў дэпутаты. Акруговая камісія адмовіла яму ў рэгістрацыі кандыдатам, таму што сярод яго дакументаў знайшла копію працоўнай кніжкі, не завераную пячаткай працадаўцы. Штэйнвальд разам з адвакатам дайшоў да суду, даказваючы, што закон не патрабуе завяраць копіі такіх дакументаў. Да таго ж у самога акруговага выбаркама не ўзнікла прэтэнзій да іншых дакументаў вылучэнца, якія не былі завераныя, піша TUT.BY.