Дзе гарадзенцы ўжо 1 ліпеня змогуць зняць новыя грошы?

|

Некалькі беларускіх банкаў ужо паведамілі сваім кліентам пра тое, дзе 1 ліпеня яны змогуць зняць новыя грошы. Нагадаем, у першыя дні пасля дэнамінацыі банкноты без нулёў плануюць загрузіць у кожны трэці банкамат. Да 1 кастрычніка 2016 года на новыя грошы пяройдуць усе без выключэння банкаматы. 

Калекцыянеры: Цяперашнія купюры з нулямі будуць даражэць на аўкцыёнах кожны год

|

Часам, каб стаць знакамітым, трэба памерці. Такое цынічнае правіла дастасавальна і да фінансаў. Нярэдка валюта, якая выйшла з ужытку, пачынае цаніцца больш, чым “пры жыцці”. FINANCE.TUT.BY паглядзеў, колькі на аўкцыёнах цяпер каштуюць дэнамінаваныя грошы, і даведаўся, ці будзе цаніцца беларускі рубель пасля страты чатырох нулёў.

На Гарадзеншчыне хочуць знайсці нафту

|

“Беларуснафта” плануе пошук залежаў нафты і газу ў Гродзенскай вобласці.

Кожная дзясятая нелегальная цыгарэта ў Еўразаюзе выраблена на гарадзенскай фабрыцы “Нёман”

|

Услед за Польшчай і краінамі Балтыі, занепакоенымі нарастаючымі ў апошнія гады аб’ёмамі “белай кантрабанды” беларускіх цыгарэт, трывогу забілі італьянцы, піша “Ежедневник”, спасылаючыся на італьянскае выданне First online.

Начальніка гарадзенскага аддзела адукацыі падазраюць у карупцыі

Паводле інфармацыі следчага камітэта, ён купляў будматэрыялы для школ у сваёй сваячкі па завышаных коштах.

Жыхары трох дамоў у Гродне заплацілі за тэхабслугоўванне неіснуючых ліфтаў

У Гродне жыхары трох дамоў заплацілі за тэхнічнае абслугоўванне неіснуючых ліфтаў. На дадзены момант праведзены пераразлік і кампенсаваны затраты грамадзян. Гэтыя звесткі агучаны сёння на калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аўтарскія лялькі і сонечныя калектары. Як крэатыўны дзіцячы садок стаў энергаэфектыўным

Гарадзенскі дзіцячы садок №45 сёлета адзначае 45-годдзе і ў падыхтоўцы да ўгодкаў больш нагадвае будаўнічую пляцоўку – замест дзяцей тут зараз можна сустрэць толькі рабочых-будаўнікоў. Аднак гэта – таксама вынік педагагічнай дзейнасці. Рамонт, які ператварыў звычайны садок у пілотны аб’ект праекта “Энергаэфектыўнасць у школах”, што Еўразвяз і Праграма Развіцця ААН рэалізуюць у Беларусі, – узнагарода за плённую працу педагогаў у навучанні беражлівасці.

На Гарадзенскім рынку гандляры ўпотай скідаюць кошты

Пакупнікоў на рынках у Гродне паболела, але гандаль не ажывіўся: самі гандляры скардзяцца, што прыбытак у іх ад колькасці людзей не павялічваецца, піша svaboda.org.

Рэшту ў магазіне пасля дэнамінацыі могуць выдаць старымі і новымі купюрамі адначасова

Здачу ў магазіне пасля дэнамінацыі могуць выдаць старымі і новымі купюрамі адначасова. Адпаведнае тлумачэнне аб разліках з пакупнікамі з 1 ліпеня па 31 снежня (у перыяд паралельнага абарачэння грашовых знакаў узору 2000 года і ўзору 2009 года) размешчана на сайце Міністэрства гандлю, паведамляе БЕЛТА.

Мінгандаль дазволіў магазінам і кафэ не працаваць у ноч на 1 ліпеня

Міністэрства гандлю Беларусі дазволіла магазінам і кафэ не працаваць у ноч на 1 ліпеня ў сувязі з дэнамінацыяй. Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце Мінгандлю, паведамляе БЕЛТА.