Атамны крэдыт: як расійскі алігарх багацее на будаўніцтве БелАЭС
Хто асвойвае ў Астраўцы грошы, выдадзеныя пад гарантыі беларускага ўрада.
Хто асвойвае ў Астраўцы грошы, выдадзеныя пад гарантыі беларускага ўрада.
З пачатку года многія гарадзенскія ІП прыпынілі дзейнасць, аднак некаторыя працуюць далей. Больш за тое, некаторым прадпрымальнікам указ падабаецца і прыносіць карысць. “Твой стыль” пагутарыў з ІП на міні-рынку па вуліцы Паповіча.
Кошты на нерухомасці ў Гродне працягнулі падзенне ў сезоне восень-зіма. Разам з кіраўніком філіяла фірмы “Цэнтр гандлю нерухомасцю “Пакодан” Вадзімам Квасоўкам мы разбіраліся, чаму так адбылося і дзе ў Гродне шукаць танныя кватэры. А таксама самастойна прааналізавалі аб’явы пра арэнду на мясцовых сайтах.
Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржкантролю ўзбудзіў 13 крымінальных спраў супраць службовых асоб прадпрыемстваў сферы ЖКГ Мінска і ўсіх абласцей Беларусі. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка дэпартаменту Юрый Кардымон, піша Белта.
Гарадзенскія прадпрымальнікі, якія працуюць на рынках, збіраюцца зноў выйсці на плошчу пратэставаць супраць указу №222.
У якасці альтэрнатывы падатку з абароту для аператараў электрасувязі прапанавана разгледзець павышэнне стаўкі падатку на даданую вартасць. Пра гэта TUT.BY паведамілі інфармаваныя крыніцы.
Уладзімір Краўцоў, Сямён Шапіра ды іншыя кіраўнікі абласцей ды іх намеснікі сабраліся 18 лютага пад Мінскам, каб папрактыкавацца ў валоданні агнястрэльнай зброяй. Заняткі праходзілі ў межах двухдзённых збораў па тэрытарыяльнай абароне, піша Белта.
Эканамічны суд Гродзенскай вобласці спагнаў у 2015 годзе 358 млрд рублёў, з чаго чацвёртую частку складалі штрафы. Праўда, патрабаванні былі ў 10 разоў большымі – 3,4 трлн. Пра гэта расказаў на прэс-канферэнцыі старшыня суда Дзяніс Валдаўцаў. Таксама ён распавёў пра найбольш актуальныя адміністрацыйныя парушэнні ў рэгіёне, працэдуры дасудовага вырашэння канфліктаў і выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у судзе.
ААТ “Гроднажылбуд” і Гродзенскі навукова-даследчы і праектны інстытут азотнай прамысловасці і прадуктаў арганічнага сінтэзу трапілі ў спіс высокарэнтабельных прадпрыемстваў, якія абавязалі пералічыць у рэспубліканскі бюджэт частку прыбытку па выніках працы за 2015 год.
Кампанія “Белагратэрмінал” 11 лютага стала рэзідэнтам свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест”. Яна будуе ў Смаргоні вытворча-лагістычны комплекс. Агульны аб’ём інвестыцый складае 107 млн долараў, у тым ліку 50 млн у асноўны капітал. Праект дазволіць стварыць 50 новых працоўных месцаў, паведамілі ў СЭЗ “Гроднаінвест”.