Беларускай дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце – 24 гады
24 гады таму, а менавіта 25 жніўня 1991 года, Вярхоўны савет БССР прыняў рашэнне надаць Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі ад 27 ліпеня 1990 года статус канстытуцыйнага закону. Менавіта гэтая падзея зрабіла нашу краіну цалкам незалежнай. На сусветнай арэне Беларусь паўстала як асобны паўнавартасны палітычны суб’ект.