Ізраіль стаў бязвізавым. Як і за колькі можна дабрацца да Святой зямлі?

Бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і Ізраілем уступіў у сілу 26 лістапада. Турысты могуць знаходзіцца на тэрыторыi абедзьвух краiн без вiз да 90 дзён цягам паўгоду ад першага ўезду. Каб заставацца даўжэй або працаваць віза ўсё ж спатрэбіцца.

Кіраўніка “Біяком” Паўлоўскага выпусцілі з СІЗА КДБ пад хатні арышт

|

Заснавальнік гродзенскай кампаніі “Біяком”, сенатар Андрэй Паўлоўскі знаходзіцца пад хатнім арыштам. Дадзеную інфармацыю пацвердзілі TUT.BY ў Камітэце дзяржбяспекі, супрацоўнікі якога затрымалі бізнэсмэна ў канцы кастрычніка.

Пракуратура прапануе вярнуць маёмасць прададзенага ў Гродне піўзавода дзяржаве

|

Пракуратуры вобласці правяла праверку захаванасці гісторыка-культурных каштоўнасцей. Выявілася, што новыя ўласнікі аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны – юрыдычныя, фізічныя асобы, у тым ліку замежныя грамадзяне – выкарыстоўваюць іх неэфектыўна, альбо не выкарыстоўваюць, паведаміў старшы памочнік пракурора Гродзенскай вобласці Вячаслаў Ігнацік.

Апытанне ў Гродне: “Пенсійны ўзрост трэба падвысіць для чыноўнікаў: яны сядзяць у цяпле, бетон не цягаюць…”

Лукашэнка даручыў чыноўнікам “параіцца з народам пра падвышэнне пенсійнага ўзросту”. Што б вы адказалі, калі б у вас папрасілі такой парады? З такім пытаннем карэспандэнт “Свабоды” звяртаўся да гарадзенцаў.

Расія забараніла пастаўкі прадукцыі са Смаргонскага і Лідскага малаказаводаў

|

Рассяльгаснагляд з 7 снежня часова абмяжоўвае ўвоз у Расію прадукцыі пяці беларускіх малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў. Іх прадукцыю расійскі бок прызнаў небяспечнай пасля інспекцыі, праведзенай у кастычніку 2015 года.

Пад Навагрудкам скончылі мантаж першай устаноўкі новага ветрапарку

|

Першы з пяці ветракоў новага ветрапарку ў вёсцы Грабнікі пад Навагрудкам скончылі будаваць 8 снежня. Каб замантаваць на гандоле лопасці давялося праводзіць працы ў кароткія прамежкі часу, калі зніжаецца хуткасць ветру.

У Гродне пройдзе форум гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Польшчы

Прадстаўнікі больш чым двух дзесяткаў беларускіх і польскіх гарадоў сустрэнуцца 18 снежня ў Гродне на форуме гарадаў-пабрацімаў, паведамляе БЕЛТА.

Рабочыя холдынгу “ЗОВ” баяцца, што праз праблемы прадпрыемства яны страцяць працу

|

Каля 2000 працаўнікоў мэблевага холдынгу “ЗОВ” звярнуліся ў Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі з просьбай дапамагчы захаваць працоўныя месцы. Прадпрыемства мусіць выплаціць вялікія штрафы і людзі баяцца, што пасля гэтага яно спыніць працу, піша Белта.

Разгуляцца на 487 долараў альбо як жывуць і на што выдаткоўваюць грошы гарадзенскія “домагаспадаркі”

Статыстычнае ўпраўленне Гарадзеншчыны прадставіла нядаўна звесткі аб тым, як за апошні год змяніўся ўзровень жыцця гарадзенскіх хатніх гаспадарак. “Твой стыль” прааналізваў прадстаўленую інфармацыю і прыйшоў да высновы, што заяўлены рост дабрабыту “домагаспадарак” на 17% на практыцы азначае зніжэнне на 30%.

На Гродненском стеклозаводе прокомментировали слухи о якобы скопившихся невероятных запасах продукции

Чуткі пра праблемы са збытам прадукцыі шклозавода пачаліся пасля таго, як у інтэрнэце апублікавалі фатаграфіі шкляной тары, выстаўленай на вуліцы ў двары прадпрыемства.