Не больш за 22 еўра і 10 кг у месяц. Змяняюцца ліміты на пасылкі з-за мяжы
У Беларусі ўводзяцца новыя ліміты на пасылкі з замежных інтэрнэт-магазінаў. У хуткім часе беларусы змогуць бяспошлінна атрымліваць з-за мяжы пасылкі для асабістага карыстання на суму не больш за 22 еўра ў месяц і вагой не больш за 10 кілаграм. Адпаведныя змены прапісаны ва ўказе прэзідэнта №40 ад 11 лютага, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.