Электронную плату прынялі за бомбу ў Гродне

Жыхары дома 34а на вул. Пушкіна знайшлі ў паштовай скрыні падазроны прадмет, з якога тырчэлі дроты. Прадмет прынялі за бомбу і вызвалі міліцію.

Студэнт з Туркменістана скраў у свайго суайчынніка 700 даляраў

Пацярпелы звярнуўся ў міліцыю ў верасні і паведаміў, што яго абрабавалі. Высветлілася, што здзейсніў гэта сусед па блоку ў інтэрнаце.

Вор паспрабаваў парэзаць сабе вены канцэлярскім нажом, калі яго затрымалі ў магазіне

2 кастрычніка ў Гродне ў магазіне “Медыядром” на вул. Урублеўскага быў затрыманы малады чалавек. Ён хацеў скрасці кулер і ноўтбук. А пасля затрымання распачаў спробу да суіцыду.

 

Парушальніка выявілі па камерах назірання. Хлопец адразу аддаў тэхніку і хацеў выйсці з магазіна, але яго затрымалі і прымусілі дачакацца міліцыі.

 

Затрыманы папрасіўся ў прыбіральню, дзе паспрабаваў ускрыць вены пры дапамозе шпількі. Але спроба не была паспяховай.

 

Тады парушальнік узяў са стала супрацоўнікаў магазіна канцэлярскі нож. Нож у яго адабралі. Разам з міліцыяй прыехала і медыцынская дапамога.

 

Крыніца: TUT.BY

У машыне гродзенкі знайшлі 25 кг насення маку

2 кастрычніка ў Гродне супрацоўнікамі праваахоўных органаў быў затрыманы аўтамабіль “Нісан”, у якім знайшлі партыю наркотыка. Машына затрымана да рашэння суда, а мак канфіскаваны.

Ровары і легкавыя машыны будуць стаяць у адной чарзе на мяжы

З 1 кастрычніка ў Літву, Польшчу і Латвію будзе агульная чарга для легкавых аўтамабіляў, матацыклаў, мапедаў, ровараў і коней.

Трох беларусак затрымалі на беларуска-польскай мяжы

Летам дзяўчыны выйшлі замуж і ўзялі прозвішчы мужоў, але пашпарты не змянілі. Грамадзянкі Беларусі парушылі рэжым дзяржмяжы.

Незаконная партыя цыгарэт была затрымана ў Гродне

Партыю цыгарэт “Minsk Capital” на суму 68,6 мільёнаў затрымала Ленінскае МПЗ. Незаконныя тытунёвыя вырабы былі знойдзены ў машыне “Fiat Scudo”.

Валютчыкі ахвяравалі дзяржаве 100 тысяч даляраў

У Гродне аператыўнікі затрымалі аўтамабіль валютчыкаў, ў якім былі знойдзены даляры, еўра, беларускія і расійскія рублі. Групоўка атрымае вялікі штраф.

Гродзеншчына на скрыжаванні межаў супрацоўнічае на 20 мільёнаў еўра

Старшыня гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімір Краўцоў паведаміў ў час міжнароднага інвестыцыйнага форуму “Гродзеншчына на скрыжаванні межаў”, што Гродзеншчына рэалізоўвае каля 30 трансмежных праектаў на суму 20 млн еўра.

МУС прапануе ўвесці крымінальную адказнасць за продаж алкаголю непаўнагадовым

МУС плануе увесці адміністрацыйную адказнасць для бацькоў. А для саміх падлеткаў – забарону на ўжыванне алкаголю любой моцнасці.