Штраф за гандаль на вуліцы павялічылі да 10 мільёнаў. Бабулькі з Антонава не пераймаюцца

|

Змены ў Кодэксе аб правапарушэннях, што тычацца, у прыватнасці, незаконнага гандлю на вуліцы, пачалі дзейнічаць 4 красавіка. Паводле абноўленай версіі КаАП, замацаванай законам № 351-З, штрафы за гандаль без дазволу і па-за спецыяльна адведзенай тэрыторыяй узраслі больш чым удвая. Але на дзейнасць гарадзенскіх стыхійных рынкаў новыя нормы пакуль не паўплывалі.

Карта паляка: польскі Сейм аднагалосна прыняў папраўку ў законе

Змены ў польскім заканадаўстве будуць садзейнічаць пражыванню ўладальнікаў Карты паляка ў Польшчы, паведамляе інфармацыйны партал Саюз палякаў Беларусі.

Сярод іншых  ільгот, што  будуць  прадастаўляцца уладальнікам Карты, пазначаны  дапамога ў арэндзе памяшкання, вызваленне ад консульскіх збораў і магчымасць хутчэй атрымаць польскае грамадзянства.

Гарадзенскі хлеб са шпікам уразіў маскоўскіх рэстаратараў

|

Хлеб са шпікам вытворчасці “Гроднахлебпрам” ўразіў маскоўскіх рэстаратараў, паведаміў журналістам генеральны дырэктар Еўразійскага агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва Аляксандр Альшэўскі.

За колькі можна купіць домік з участкам пад Гродна? Парады, як не памыліцца з купляй дачы мары

|

Вясной традыцыйна узрос попыт на ўчасткі ў садаводчых таварыствах Гродзенскага раёна. Аб’явы аб продажы надзелаў у інтэрнэце за дзень набіраюць сто і больш праглядаў. Аднак некаторыя з іх “вісяць” яшчэ з мінулага года. Большасць прадаўцоў трымаюць кошты, а жадаючыя стаць уладальнікамі надзелаў шукаюць варыянты лепей і танней.

У Мінгандлю распавялі, як крамам акругляць кошты пасля дэнамінацыі

|

Улады працягваюць рыхтавацца да дэнамінацыі. У Мінгандлю распавялі, па якіх правілах гандаль будзе акругляць кошты пасля 1 ліпеня. Растлумачэнне размешчана на сайце ведамства.

Аплаціць паслугі ЖКГ, газ і электрычнасць за люты можна да 5 красавіка

|

Аплаціць жыллёва-камунальныя паслугі, газ і электрычнасць за люты без налічэння пені можна да 5 красавіка.

Гарадзенская “Зуброўка” загадала доўга жыць?

|

У рамках завяршэння ўніфікацыі алкагольнага партфеля холдынгу “Мінск Крышталь” адыдуць у нябыт некаторыя брэнды беларускіх заводаў. У іх ліку аказалася і гарадзенская настойка “Зуброўка”.

Гасцініцу “Гродна” разам з рэстаранам купіла кітайская кампанія

24 сакавіка 16-павярховы будынак 1986 года пабудовы быў прададзены на аўкцыёне, паведамляе БЕЛТА. Новым уласнікам будынка стала ТАА “Гандлёва-прамысловая карпарацыя “Цюань Шэн” з кітайскай правінцыі Ганьсу. Кошт пакупкі склаў каля Br 63 млрд. 

Viber і Skype ніхто не забараняў: Аператыўна-аналітычны цэнтр растлумачыў таямнічы ўказ №98

|

Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце апублікаваў адказы на найбольш папулярныя пытанні адносна ўказа ад 15 сакавіка 2016 года №98 “Аб удасканаленні парадку перадачы паведамленняў электрасувязі”. Тэкст указу быў незразумелы для многіх, ад чаго і ўзніклі чуткі пра магчымую забарону Skype, Viber і іншых мэсэнджараў.

У Беларусі забаранілі… нешта. Магчыма, Skype і Viber

|

Указ пра стварэнне сістэмы процідзеяння парушэнням парадку пропуску трафіку можа забараніць таксама адсылаць SMS з сайта аператара ці карыстацца крыптастойкімі мэсэнджарамі, піша svaboda.org.