Беларуская АЭС: эканамічная бомба запаволенага дзеяння?

Улады Беларусі вырашаюць, што рабіць з прафіцытам электраэнергіі з Астравецкай АЭС. Эксперты лічаць, што патрэбныя для гэтага тэхналогіі падвысяць сабекошт электраэнергіі, піша DW.

Бізнесмена Андрэя Паўлоўскага памілавалі. Ён заплаціў дзяржаве 20 млн долараў

|

Уладальнік групы кампаній “Біякам” Андрэй Паўлоўскі памілаваны прэзідэнтам, заявіў старшыня КДБ Валерый Вакульчык журналістам у аўторак, 15 сакавіка.
Паводле яго слоў, бізнесмен кампенсаваў прычынены ўрон у памеры 20 млн долараў і быў вызвалены ад крымінальнай адказнасці. “Акт памілавання ўступіў у законную сілу”, – сказаў Вакульчык.

У сакавіку гарадзенцы атрымаюць жыроўкі пазней, а тэрмін аплаты падоўжаць да 1 красавіка

|

Рахункі на аплату паслуг ЖКГ прыйдуць у другой палове сакавіка. Да таго часу трэба дапрацаваць методыку разліку і праграмнае забеспячэнне “Разлік-ЖКП”, таму жыроўкі будуць сфармаваныя і дасланыя пасля 15 сакавіка, паведаміў намеснік гендырэктара гарадскога ЖКГ Сяргей Сямашка. У паведамленні Белта міністр ЖКГ інфармуе, што аплату лютаўскіх жыровак прадоўжаць да 1 красавіка.

Чыноўніка Гродзенскага гарвыканкама падазраюць у крадзяжы бюджэтных сродкаў

|

Крымінальныя справы ўзбуджаны супраць кіраўніка аднаго з аддзелаў Гродзенскага гарвыканкама і дырэктаркі прыватнай гандлёвай  фірмы. Іх падазраюць у крадзяжы ў буйным памеры праз злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі (ч.3 арт. 210 КК), паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Мінпрацы прапанавала 3 варыянты павышэння пенсійнага ўзросту. Які абярэ Лукашэнка?

|

Пасля нарады ў прэзідэнта міністр працы і сацыяльнай абароны Мар’яна Шчоткіна распавяла, якім чынам прапануецца павышаць пенсійны ўзрост у Беларусі. Паводле яе слоў, прапануецца пачаць гэты працэс з 1 студзеня 2017 года.

“Белнафтахім” абяцае не павышаць цэны на паліва. Пакуль

|

“Белнафтахім” абяцае пакуль не павышаць рознічныя цэны на паліва, нягледзячы на рост акцызаў.

У Беларусі значна падвысяць акцызы на тытунь, бензін і дызпаліва

|

У Беларусі павялічаныя стаўкі акцызаў на тытунёвыя вырабы, а таксама аўтамабільны бензін і дызпаліва, што з улікам значнай долі акцызу ў канчатковай цане можа прывесці да прыкметнага падаражэння гэтых тавараў.

Facebook набыў беларускі дадатак MSQRD, сярод распрацоўшчыкаў якога ёсць гарадзенец

|

Facebook набыў беларускую кампанію  Masquerade Technologies — распрацоўшчыка дадатка для накладання масак на твары ў рэжыме рэальнага часу MSQRD. Пра гэта паведамляе Business Insider са спасылкаю на афіцыйных прадстаўнікоў сацсеткі.Заснавальнікі MSQRD Яўген Неўгень, Сяргей Ганчар і Яўген Зацяпякін  зараз пяройдуць на працу ў лонданскі офіс Facebook. Кіраўнік кампаніі, гарадзенец  Яўген Неўгень заявіў, што пакуль Facebook будзе займацца інтэграцыяй тэхналогій MSQRD, дадатак беларускай кампаніі працягне сваё існаванне ў выглядзе асобнага сэрвісу. Са словаў распрацоўшчыкаў плануецца дадаць у сервіс яшчэ больш новых функцый.

 

“Мастоўдрэў” стане часткай вялікага дрэваапрацоўчага холдынгу

|

Дзевяць беларускіх прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі аб’яднаюцца ў холдынг. Гэта вынікае з пастановы Савета Міністраў №181 ад 5 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Быць Паўлам Скрабко. Тэст на веданне жыцця чыноўніка

|

Павел Скрабко да нядаўняга часу займаў пасаду кіраўніка галоўнага ўпраўлення ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама. З нагоды яго пераводу на новую працу мы ўзгадалі, чым запомніўся гэты чыноўнік і склалі адпаведны тэст.