Каму свята, а каму – нары. Хваля арыштаў дайшла і да Гродна

За Чэмпіянат свету па хакеі трэба плаціць: Станіслаў Рачкель (актывіст Маладога Фронту) і Вячаслаў Завіноўскі атрымалі па 10 сутак за “дробнае хуліганства”.

Гарадзенскі стартап выйграў 5000 долараў на развіццё

Праект “Насiць і несцi беларускае” трапіў у фінал бізнес-конкурса START2GO.MOVE TOGETHER і там заняў трэцяе месца. Фіналістаў абіралі сярод больш чым 170 заяўленых праектаў.

Гарадзенскі спартыўны ўік-энд: у барацьбе за медалі і Кубкі

|

Гарадзенскія каманды вядуць у гэтыя дні барацьбу за медалі чэмпіянатаў і Кубка краіны. Поспехі ў нашых каманд пакуль розныя.

Настаўнікі застаюцца сярод апошніх па заробках (інфаграфіка)

|

Такі факт вынікае з апублікаваных нядаўна звестак Белстата пра заробкі, налічаныя беларусам у сакавіку.

Беларускія дарогі стануць бясплатнымі для замежных турыстаў з 25 красавіка да 31 мая

|

На час чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску замежнікам не трэба будзе плаціць за праезд па платных беларускіх дарогіх. Гэта тычыцца аўтамабіляў агульнай масай не больш за 3,5 тоны.

Мэра Гродна Андрэя Худыка прызначылі намеснікам кіраўніка спраў прэзідэнта

Александр Лукашенко своим указом назначил Андрея Худыка заместителем управляющего делами президента. До этого чиновник был председателем Гродненского горисполкома.

Як і калі даражэлі талоны ў Гродне ў 2010-2014 (інфаграфіка)

З гэтага месяца за праезд у грамадскім транспарце гарадзенцы пачалі плаціць больш. Гэта першае павышэнне ў гэтым годзе, але, як кажа тэндэнцыя, яно напэўна не будзе апошнім. “Твой стыль” узгадаў павышэнні цэн праезду за апошнія чатыры гады.

Аўтуховіч вызваліўся з гарадзенскай турмы. Яго сустракала каля паўсотні чалавек

Раніцай 8 красавіка ў 7.55 з брамы гарадзенскай турмы выйшаў на волю ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч. Ён быў асуджаны ў 2010 годзе на пяць год турмы і апошнія два гады адбываў пакаранне ў Гродне. Аўтуховіча сустракалі сябры, грамадскія дзеячы, палітыкі, журналісты і проста неабыякавыя гарадзенцы.

Алеся Дзянісава аштрафавалі на 4 500 000 рублёў

Суд прызнаў музыку і журналіста віноўным у супрацы з замежным СМІ. Справу разглядаў 4 красавіка суд Ленінскага раёна Гродна.

Дзякуючы “Гадзіне Зямлі” Гарадзеншчына зэканоміла 40 тыс. кВт электраэнергіі

Акцыя “Гадзіна Зямлі” прайшла ў суботу 29 сакавіка з 20.30 да 21.30. У межах акцыі, па дадзеным Гродзенскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем топліўна-энергетычных рэсурсаў, было адключана асвятленне адміністратыўных будынкаў ва ўсіх раённых цэнтрах і ў Гродне, а таксама ў шэрагу офісаў і ўстаноў адукацыі.